16 студзеня ў віленскім Цэнтры беларускай культуры пройдзе сустрэча з паэткай Крысцінай Бандурынай і пісьменнікам Уладзіславам Гарбацкім з назвай “Табуяваныя тэмы беларускай літаратуры”.
Слухачы даведаюцца, якія тэмы дасюль застаюцца “забароненымі”, непрагаворанымі, нязручнымі для беларускай літаратуры, пра што пісьменьнікі і пісьменніцы часта маўчаць ці пішуць крадком, якія кнігі насцярожваюць, палохаюць выдаўцоў. Падчас сустрэчы можна будзе пагартаць і набыць кнігі, у тым ліку на табуяваныя тэмы, абяцаюць арганізатары.
- Калі: 16 студзеня ў 18:00
- Дзе: Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus, 20)