Роберт Фрост — упершыню кнігай

У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла з друку кніга выбранага аднаго з найвядомейшых амерыканскіх паэтаў Роберта Фроста. Па-беларуску вершы перастварыў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў.

Наклад кнігі Роберт Фрост “Выбраныя вершы” — 200 асобнікаў. Купіць можна на knihi.by.
У кнізе ў храналагічным парадку прадстаўлены вершы з дзевяці асноўных зборнікаў паэта.

ЗМЕСТ

  • Хлапечы запал / 1913
    • Вясенняя малітва
    • Прывідны дом
    • Выгадная пазіцыя
    • Касьба
    • Выпрабаванне існаваннем
    • Кастрычнік
    • Дэміургаў смех
    • Пара зачыняць вакно
  • На поўнач ад Бостана / 1914
    • Гара
    • Хатняя магіла
    • Пасля збору яблыкаў
    • Касцёр
    • Перад сном
  • Паміж гарамі / 1916
    • Нявыбраная дарога
    • Стары ў зімовую ноч
    • Адкрытае гняздо
    • Квакшын ручай
    • Пошук цэлі
    • Шум дрэваў
    • Птушка-муляр
    • Агонь
    • Лапік старога снегу
  • Нью-Гэмпшыр / 1923
    • Перапісчык
    • На закінутых кладах
    • Найсце
    • Двое глядзяць на дваіх
    • Ручай у горадзе
    • Трывога
    • Пра дрэва, што ўпала ўпоперак дарогі
    • Патрэба знацца на жыцці вясковым
    • Спыніўшыся пры лесе снежным вечарам
    • Наша спеўная сіла
    • Адліга на схіле пагорка
    • Золата не ўтрымаць
  • Заходні ручай / 1928
    • Заходні ручай
    • Вясновыя лужы
    • Аднойчы каля Ціхага акіяна
    • Пакінуты
    • Патоп
    • Я з ноччу коратка знаём
    • Апошняя касьба
  • Далейшыя горы / 1937
    • Бязлюддзе
    • Хто моцны, той маўчыць
    • Месячны цыркуль
    • Няхай не ўсё збіраецца
    • Ёсць, груба, тут і там
  • Дрэва-сведка / 1942
    • Бук
    • Шчасце бярэ вышынёй, калі прайграе ў даўжыні
    • Увайсці
    • Самае істотнае
    • Матыльку, пабачанаму ўзімку
  • Вятроўнік / 1947
    • Нешта для надзеі
    • Наказ
  • На прагаліне / 1962
    • Бягляк — ніколі
    • Супоўны дар
    • Стручок малачаю
  • Слоўнічак

Раней на беларускую мову былі перакладзеныя толькі паасобныя вершы Роберта Фроста, якія друкаваліся ў перыядычных выданнях і анталогіях. Перакладалі Васіль Зуёнак, Васіль Вітка, Лявон Баршчэўскі, Юрась Жалезка.