Іншыя навіны

Гайдук Уладзімір

Гайдук Уладзімір (7.9.1941, в. Тарнопаль, цяпер Падляскае ваяв., Польшча — 24.2.2012, в. Тарнопаль, Падляскае ваяв., Польшчы). Паэт.  Вучыўся ў Беластоцкім карэспандэнцыйным ліцэі. Займаўся сельскай гаспадаркай на сваім хутары. Супрацоўнічаў з газетай “Ніва”. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”.  Пахаваны на могілках в. Тарнопаль, гміна Нараўка, Гайнаўскі павет Падляскага ваяводства, Польшча. Першыя […]

Гайдук Мікола

Гайдук Мікола (29.5.1931, в. Кабылянка, Беластоцкае ваяв., Польшча — 2.9.1998, Беласток, Польшча). Празаік, краязнаўца.  Нарадзіўся у сялянскай сям’і. Закончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова (1951). Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 г. вучыўся ў СССР на філалагічных факультэтах ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959), працаваў […]

Гаварушка Яфім

Гаварушка Яфім Максімавіч (15.10.1911, в. Востраў, цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 3.6.1992, Смалявічы, Мінская вобласць). Празаік, публіцыст. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 г. закончыў Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9 снежня 1936 г. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 г. на […]

Габрусь Тамара

Габрусь Тамара Віктараўна (нар. 2.10.1945, Мінск). Гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец, паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (1968). У 1968—1970 гг. архітэктар, старшы архітэктар інстытута “Белпрампраект”. У 1969—1973 гг. у аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўста, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1973—1974 гг. старшы архітэктар-рэстаўратар Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных […]

Рэмарк, Янкута, Вайтоўская: анонсы выдавецтва “Янушкевіч”

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новых кніг.
“Неўзабаве пачнецца восень і, як заўсёды, мы рыхтуем навінкі на гэты час. — піша выдавецтва. — Літаральна праз пару дзён у друк будзе здадзены раман Эрыха Марыя Рэмарка “Чорны абеліск” (у перакладзе Іны Хоміч).

Дзве навінкі шведскай дзіцячай літаратуры

У выдавецтве Koska з’явіліся дзвве новыя кнігі. Гэта працяг кніг Роўз Лагеркранц з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан пра дзяўчынку Дзюнэ. Першая з іх, “Маё шчаслівае жыццё”, пабачыла свет у 2019 годзе, у серыі “Каляровы ровар”. Цяпер жа можна купіць і новыя пераклады Надзеі Кандрусевіч, кніг серыі ўжо тры! “Маё сэрца скача […]

Выйшаў свежы “Дзеяслоў”

У свежым 125-м нумары “Дзеяслова” пачатак новага рамана Андрэя Федарэнкі, навелы Уладзіміра Сцяпана, апавяданне Валера Гапеева, вершы Леаніда Дранько-Майсюка, Васіля Жуковіча, Ціхана Чарнякевіча, пераклады А.Э. Адынца ад Ірыны Багдановіч, “Шматкроп’і” Сяргея Ваганава, тэкст Сяргея Шапрана пра Генадзя Бураўкіна ды шмат іншых файных матэрыялаў. Змест нумару: ПАЭЗІЯВасіль Жуковіч. Быць сабою. Вершы.Леанід […]

У Вільні прададуць першае выданне “Апосталу” братоў Мамонічаў

Адметнасцю 78-га віленскага аўкцыёну старадрукаў і адным з самых дарагіх лотаў усёй калекцыі з’яўляецца кніга «Апостол. Деяния апостольская и послания соборная, и послания святаго апостола Павла» надрукаваная ў друкарні Лявона і Кузьмы Мамонічаў у Вільні. На аўкцыёне прадстаўлена першае віленскае выданне на стараславянскай мове на 273 арыгінальных старонках. У сусветных […]

“Развітанне” Ул. Жылкі: гісторыя тэксту

Паколькі жыццё Уладзіміра Жылкі (1900—1933) звязана з рознымі краінамі, збор біяграфічных матэрыялаў, якім актыўна займаліся даследчыкі (найперш Уладзімір Калеснік) і родныя паэта, пачынаючы з 1960-х гг., быў звязаны з шэрагам цяжкасцей аб’ектыўнага характару. У 1967 г. Людміла Краскоўская (1904—1999), супрацоўніца Славацкага нацыянальнага музея (Браціслава), перадала ў Беларусь рукапісныя зборы, якія […]

Серыя “Паэты планеты” аднавілася ў Беластоку

Серыя “Паэты планеты”, у якой выйшла сотня перакладных і арыгінальных зборнікаў паэзіі, аднавіла свой выхад у Беластоку. Вядомая серыя вершаваных малафарматных кніг працягнула свой выхад пры ўдзеле фонда Kamunikat. Новы выпуск серыі — выбраныя вершы Уладзіміра Арлова. Укладальнік Лявон Баршчэўскі. Кнігу ўжо можна набыць у анлайн-кнігарні Kamunikat.org.