Распачынаецца другі сезон конкурсу рукапісаў “Шуфлядка”, які праводзіцца ў трох намінацыях: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).
Акрамя таго да разгляду ў конкурсе прымаюцца рукапісы на беларускай мове(дапускаецца аўтапераклад), якія не выдаваліся раней ні на якой мове. Абмежаванняў па ўзросце, месцы пражывання аўтараў няма.
Больш падрабязна з усімі ўмовамі ўдзелу і этапамі конкурсу можна азнаёміцца ў рэгламенце.
Форма падачы заяўкі https://forms.gle/zMdXeHzUZsiJwYLcA
Дэдлайн — 18 лютага 2024 года.
Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі.
Па ўсіх пытаннях арганізатары запрашаюць звяртацца на пошту shuflyadych@gmail.com