Выдавецтва “Папуры” выпусціла кніжку для чытання самым маленькім дзецям з назвай “Мае цудоўныя гісторыі на добры сон”. Кніга аздобленая малюнкамі французскіх ілюстратараў, а пераклад аповедаў розных аўтараў з французскай мовы на беларускую зрабіла Кацярына Маціеўская.
Зборнік складаецца з 20 пяшчотных гісторый, якія пацешаць дзетак і напоўняць іх сны ўтульнасцю і спакоем. Фармат выдатна пасуе для вечаровага чытання і абмеркавання для дзяцей 0+. Вокладка кнігі пульхная і прыемная на дотык.
Кнігу можна купіць ў кнігарні “Параграф 45” па адрасе Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45. А таксама на wildberris арт. 244698765.