У выдавецтве “Мяне няма” выходзіць самая ранняя версія мемуараў Марка Шагала, якая ў свой час ўпершыню была надрукаваная на ідышы ў 1925 годзе ў нью-ёркскім часопісе “Di cukunft” (“Будучыня”) і мела назву “Ejgens” (“Сваё”). На беларускую іх адмыслова для выдавецтва пераклаў Сяргей Шупа, які сёлета адзначае 65-годдзе. На думку перакладчыка, […]
Tag: Сяргей Шупа
Аўдыякнігай выйшла ўжо 4 частка “Сабак Эўропы”
Дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by цяпер у гукавым фармаце даступная ўжо чацвертая, самая менская частка “Сабакаў Эўропы” Альгерда Бахарэвіча. “Трыццаць градусаў у цені” агучыў перакладчык і рэдактар Сяргей Шупа. “2 гадзіны 47 хвілін менскага лета 2016 году. Менавіта тым летам я працаваў над чацьвёртай часткай рамана, яшчэ ня ведаючы, што насамрэч пішу”, […]
Ад Шагала да Арцёмавай — чатыры кніжныя навінкі
Выдавецтва “Мяне Няма” падзялілася найбліжэйшымі планамі. Чытачоў чакаюць кнігі Юлі Арцёмавай, Уладзіміра Казлова, Марка Шагала і Алёны Глухавай. “…Ужо вычытаны карэктаркай і чакае вёрсткі раман Уладзіміра Казлова «Паўднёвы Захад». Выдатны тэкст. Гэта працяг рамана «Варшава», які мы перавыдалі два гады таму. Менск канца 90-х гадоў”, — анансуе навінку пісьменнік Павел Анціпаў, […]
Дубавец рэфлексуе над віленскай сагай Сабаляўскайце — падкаст
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае расказваць пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы, бо ў канцы 2025 году выйшла трэцяя частка сагі. Недакументальнае каханне ў стылі французскіх раманаў, гістарычныя абшары сённяшняй Беларусі, знішчальныя пажары ў Вільні і многае іншае. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а […]
Выйшлі трэцяя і чацвёртая часткі сагі “Silva Rerum”
Выдавецтва Vesna Books выпусціла з друку заключныя часткі гістарычнай тэтралогіі “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце. Пераклад з літоўскай мовы, як і першых дзвюх кніг, здзейсніў Сяргей Шупа. Кнігі ўжо можна купіць праз сайт Knihauka.com і ў кнігарні ў Варшаве, а таксама шукайце на Allegro. “Silva Rerum III” працягвае сагу пра род Нарвойшаў — […]
Выйшаў двухтомнік Борхеса ў перакладзе Шупы
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў зборнік апавяданняў Хорхе Луіса Борхеса ў двух тамах. Перакладчыкам з гішпанскай на беларускую выступіў знаны майстар сваёй справы Сяргей Шупа. У беларускае выданне ўвайшлі чатыры найважнейшыя зборнікі класіка сусветнай літаратуры — “Вымыслы”, “Алеф”, “Паведамленне Броўдзі”, “Кніга з пяску”. Рэдактура Кацярыны Маціеўскай, дызайн Тацяны Шуставай. Абодва тамы […]
Абвешчаны пераможцы Прэміі Шэрмана за найлепшы пераклад
Сябры журы двух сезонаў Прэміі імя Карласа Шэрмана абралі пераможцаў у трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай літаратуры”. Цырымонія ўручэння адбылася 22 лістапада ў Варшаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Сёлета намінанты і сябры журы маглі скарыстацца шыфраваннем, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі. У журы […]
Працяг “Літаратурных зацемак” пра “вялікую віленскую сагу” Крысціны Сабаляўскайце — падкаст
Чарговы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца — гэта працяг папярэдняга з развагамі пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Гэтым разам у фокусе сучасная мова, выразная неідэалагізаванасць твору, крытычнае і нават халоднае стаўленне да традыцыйнай культуры ды трывожныя чаканні з’яўлення Расеі ў наступных дзвюх кнігах тэтралогіі. […]
Сяргей Дубавец расказвае, як пісьменніцы Сабаляўскайце ўдаецца ажывіць ВКЛ — падкаст
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Жарсці, псіхалагізм, сюжэтныя павароты, Вільня як адзін з галоўных герояў і гісторыі людзей ажыўляюць сухую абрэвіятуру ВКЛ. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast […]
Незвычайныя адкрыцці Сяргея Дубаўца на Прэміі Шэрмана — падкаст
Сяргей Дубавец у новым выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” дзеліцца сваім досведам працы ў журы прэміі імя Карласа Шэрмана, якой ганаруюцца найлепшыя перакладныя кнігі. Развагі ў аўтарскім падкасце — суб’ектыўнае меркаванне цікаўнага чытача, які шукае асабіста для сябе літаратурныя адкрыцці. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Чытаць пераклады […]





