Tag: выдавецтва Вясна

Беларусь на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы

Сёлета на Міжнародным кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу (Германія), які пройдзе ў канцы сакавіка, у праграме будуць і прадстаўнікі беларускай літаратуры і выдавецкай справы. Сярод іншага Альгерд Бахарэвіч, Святлана Алексіевіч, Таня Арцімовіч, Вера Бурлак, Юля Цімафеева, Зміцер Вішнёў. Прапануем вашай увазе спіс мерапрыемстваў з удзелам беларусаў і датычных беларускай літаратуры: 26 […]

Выйшла аўтабіяграфічная кніга Сяргея Дубаўца

У пражскім выдавецтве Vesna выйшла з друку новая кніга пісьменніка і журналіста Сяргея Дубаўца “Занзібар”з падзагалоўкам “Сталенне маладой душы”. Такой навіной падзяліўся ў фэйсбуку сам аўтар. “Як распавесці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат персанажаў і сюжэтаў […]

Сяргей Дубавец напісаў кнігу эсэ

У выдавецтве Vesna, якое месціцца ў Празе, выйшла кніга літаратара і журналіста Сяргея Дубаўца з назвай “Стагоддзе НН”. У дваццаць шостую кнігу выдавецтва ўвайшло сем эсэ пісьменніка. “Кніга выбраных эсэ распавядае пра стагоддзе паміж „Нашай Нівай” і „Нашай Нівай“, у якім дзейнічаюць: Янка Купала — чараўнік на фабрыцы маскульту, Абдзіраловіч […]

“Марнатраўнага сына” Аксёнцава дапоўнілі і перавыдалі

Пражскае выдавецтва Vesna Books паведаміла пра выхад другога выдання зборніка рок-тэкстаў і вершаў Фелікса Аксёнцава “Марнатраўны сын”. У новым выданні былі падпраўлены здымкі і дадаліся новыя, дадалося і некалькі тэкстаў, а таксама QR-кодаў на свежыя кавер-версіі песень. Рэдактар кнігі — Сяргей Шупа, прадмову напісаў Ян Максімюк, зборнік аздоблены фотаздымкамі Уладзіміра […]

Шупа агучыў “Плошчу Перамогі” Альгерда Бахарэвіча

Дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by ў аўдыяфармаце выйшаў раман-прыпавесць Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі”. Кніга загучала голасам перакладчыка і рэдактара Сяргея Шупы, які раней надрукаваў папяровую версію рамана ў выдавецтве Vesna Books. Раман “Плошча Перамогі” – гэта авантурная прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы. Альгерд Бахарэвіч піша пра кнігу так: “Не […]

Выйшаў поўны пераклад менскага рамана Кульбака

Выдавецтва Vesna выпусціла раман “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака, які анасавалі ў сакавіку. Пераклад з ідыш на беларускую здзейсніў Сяргей Шупа. Плануюцца прэзентацыі ў некалькі гарадах, а пакуль выдаўцы запрашаюць замаўляць кнігі наўпрост: vesnav@seznam.cz. “Нарэшце адбылася падзея, якую мы набліжалі бяз малага два гады. Культавы менскі раман Мойшэ Кульбака цяпер у поўным беларускім перакладзе”, […]

Анонс: новы пераклад “Зэлмэнянаў” Мойшэ Кульбака

Беларускае выдавецтва Vesna, якое месціцца ў Празе, анансавала выхад навінкі — раману “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака. Пераклад твору з ідыш на беларускую мову зрабіў Сяргей Шупа. Упершыню па-беларуску гэты раман выходзіў у 1960 годзе пад назвай “Зельманцы” ў перакладзе Віталя Вольскага, потым перавыдаваўся ў 2015 годзе выдавецтвам “Папуры”. Савецкае выданне з […]

Сустрэча з беларускімі выдаўцамі ў Вільні

У суботу 24 лютага ў 18:00 у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus g., 20) пройдзе сустрэча з беларускімі незалежнымі выдаўцамі Андрэем Янушкевічам (выдавецтва “Янушкевіч”) і Сяргеем Шупам (выдавецтва Vesna Books). Госці раскажуць пра выдавецкія навінкі і свае далейшыя планы, а таксама прадставяць свае апошнія выданні: кнігу Дзяніса […]

Шупа пераклаў знакавы літоўскі раман Кунчынаса

У беларускім выдавецтве з пражскай прапіскай Vesna неўзабаве выйдзе з друку знакаміты літоўскі раман у перакладзе Сяргея Шупы — гэта “Туўла” Юргіса Кунчынаса (1947-2002). Першая прэзэнтацыя перакладу мае адбыцца ў Вільні на фоне Віленскага кніжнага кірмашу, які пройдзе 22-25 лютага. “…Вільня ў позьнесавецкія часы. Зарэчча і Стары горад, могілкі і […]

Кульбак вяртаецца ў Вільню — сустрэча з перакладчыкам Сяргеем Шупам

12 кастрычніка ў 19:00 у Вільні ў культурнай прасторы Create Culture на вул. Кармелітаў, 5 адбудзецца сустрэча з Сяргеем Шупам, перакладчыкам і даследчыкам творчасці Мойшэ Кульбака. Мойшэ Кульбак ці не найвядомейшы ў свеце пісьменнік Беларусі міжваеннага перыяду, які пісаў на ідышы. У 1923—1928 гадах ён жыў у Вільні менавіта ў […]