Выйшла кніга артыкулаў і ўспамінаў пра Алеся Каско

У выдавецтве “Дыграф”, якое незадоўга да заўчаснай смерці паспеў заснаваць Раман Цымбераў, выйшла кніга “Недажын. Кніга пра Алеся Каско”. Уклаў кнігу мастак і паэт Лявон Валасюк.

У кнігу ўвайшлі артыкулы, эсэ, успаміны, гутаркі і згадкі пра знакавага паэта Алеся Каско (1951—2017), а таксама ягоныя выбраныя вершы і лісты. Асабліва цікавымі для чытача могуць быць лісты Алеся Каско да паэткі і перакладчыцы Ніны Мацяш.

Пра паэта пісалі Уладзімір Калеснік, Леанід Галубовіч, Віктар Гардзей, Ціха Чарнякевіч, Зоя Мельнікава, Ала Сямёнава і многія іншыя.

Кнігу можна замовіць праз сайт Kniger.by.