Выйшаў 13-ы выпуск зборніка “Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”, першага перыядычнага выдання, прысвечанага фальклорным тэкстам і традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў, які выдаецца з 2014 году. У новым выпуску чытачы знойдуць грунтоўныя даследчыя працы, цікавосткі з архіваў і экспедыцый, расказвае ў сацсетках галоўная рэдактарка зборніка загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх […]
Tag: этнаграфія
З’явіўся сайт з аўтэнтычнымі аўдыязапісамі народных казак
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запусціў партал “Беларускія народныя казкі”, на якім размешчаныя аўтэнтычныя запісы казак, якія можна не толькі чытаць, але слухаць. Сайт паўстаў, як вынік рэалізацыі шматгадовага праекта “Беларускія народныя казкі: сюжэтная шматстайнасць, каталагізацыя, сучасныя інтэрпрэтацыі”. Мэта праекта — актуалізаваць традыцыі народнай казкі як інструмента […]
Выходзіць грунтоўны фотаальбом “Традыцыйны інтэр’ер. Асобы”
Фатограф Андрэй Лянкевіч паведаміў пра выхад грунтоўнага выдання “Традыцыйны інтэр’ер. Асобы”, у якім унутранае ўбранне вясковых хатаў паказанае праз фотаздымкі саміх інтэр’ераў, партрэты герояў, выявы покуці, посцілак, ручнікоў і вышывак. Усё гэта дапаўняюць аповеды пра ўласнае жыццё дзевяці людзей розных пакаленняў беларускак і беларусаў. Чытачы знойдуць у кнізе гісторыю “80-гадовага […]
Зборнік традыцыйных песень дапоўніў серыю “Фальклорныя скарбы”
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук выпусціў вялікі зборнік традыцыйных беларускіх песень “Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу”, які дапаўняе серыю “Фальклорныя скарбы Беларусі”. У кнізе змешчаны беларускія каляндарныя песні з пераказам на расейскую і ангельскую мовы. Выданне шыкоўна ілюстраванае выцінанкамі ад Наталлі Бярнадскай і Вольгі […]
З беларускіх легендаў пра дрэвы і кветкі склалі кнігі для дзяцей
У выдавецтве “Беларусь” пабачылі свет выданні “Расліны беларускай зямлі: легенды пра дрэвы” і “Расліны беларускай зямлі: легенды пра кветкі”аўтарства Алены Боганевай і Таццяны Валодзінай з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Мастацкае афармленне абедзьвюх навінак — Таццяна Гаранаская. Выданні адрасуюцца дзецям школьнага ўзросту, але яны будуць цікавымі ўсім, хто неабыякавы […]
Блогерка belaruskayavesachka напісала кнігу — перадзаказ
Блогерка Алеся Шацёр, якая вядзе каларытны блог пра вёску @belaruskayavesachka, напісала кнігу прозы з назвай “Заходзь, душа, пагрэцца”. Кніга мае выйсці ў выдавецтве Рамана Цымберава. Цяпер абвешчана папярэдняя замова праз сайт Kniger.by. “Гэтая кніга пахне вясковай хаткай, яблыневымі садамі, разамлелымі на сонцы, і сенцам, складзеным у стажкі. Гэта светлы гумар, […]
Перадзаказ на ўнікальную манаграфію пра жаночыя рытуалы
Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу мастацтвазнаўцы і культуралагіні Вольгі Лабачэўскай “Аброк. Абыдзённік. Жаночыя рытуальныя практыкі”, якая прысвечана адметным жаночым традыцыйным беларускім рытулам. Манаграфія Вольгі Лабачэўскай прысвечана жаночым рытуальным практыкам “аброк” і “абыдзённік”, мэтай якіх было пераадоленне экстраардынарных сітуацый: эпідэміі, эпізаотыі, вайны і іншых пагроз існавання соцыуму і […]
Пачаўся збор сродкаў на кнігу “Могілкі беларусаў Падляшша”
Даследчыца, магістарка ў галіне аховы культурнай спадчыны Вольга Сямашка цягам некалькіх гадоў працуе над кнігай “Могілкі беларускаў Падляшша”, якая раскрывае могілкі як прастору памяці, ідэнтычнасці і сустрэчы пакаленняў. Кніга цяпер на стадыі рэдагавання, але патрэбныя грошы на вёрстку і друк. Таму Вольга Сямашка запусціла краўдфандынгавую кампанію на пляцоўцы Zrzutka.pl, да […]
На радзіме Анатоля Сыса працуюць археолагі
Веткаўскі музей стараабрадніцтва сумесна з археолагамі Эрмітажа капаюць бескурганны могільнік зарубінецкай культуры ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Менавіта ў гэтай вёсцы нарадзіўся паэт Анатоль Сыс (1959—2005). Ужо падрыхтаваны раскоп памерам 8 на 24 метры, на якім знялі верхні слой, “пахатнік”, глыбінёй 30 сантыметраў, паведамляе канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі […]
Выйшла 4-я кніга серыі “Традыцыйны светалад беларусаў”
У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла навінка — “Традыцыйны светалад беларусаў. Грамадства”. Гэта чацвёртая кніга серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў. Аўтарамі кнігі выступілі Т. В. Валодзіна, І. М. Дубянецкая, М. Б. Завадскі, У. А. Лобач, С. І. Санько, Д. В. Скварчэўскі. За мастацкае афармленне адказваў М.С.Храпавіцкі. У […]





