У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае эсэ Андрэя Федарэнкі “Вытлумачэнне Янку Брыля”, якое выйшла ў ліпеньскім нумары “Літаратурнай Беларусі”. Савецкасць і несавецкасць, праўда жыцця, назіральнасць, Камю і Сартр, вайна і акупацыя, пісанне з аглядкай і поўная шчырасць — пытанні, якія займаюць Федарэнку і Дубаўца. Выпуск можна слухаць […]
Tag: Янка Брыль
“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай ліпеньскі нумар
Выйшаў ліпеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№7, 2026). Выпуск адкрывае грунтоўнае эсэ Андрэя Федарэнкі пра асобу і творчасць класіка беларускай літаратуры Янкі Брыля, які акурат нарадзіўся ў ліпені 1917 году. Далей чытачы знойдуць прозу Вольгі Грыдзюшкі, Стасі Наркевіч і Лявона Валасюка, вершы Сяргея Ваганава, Сяргея Чыгрына і Янкі Трацяка, успаміны пра Алену […]
Ляйпцыг: пераклад “Я з вогненнай вёскі…” атрымаў прэмію
Прэмію Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу ў намінацыі “Пераклад” атрымаў Томас Вайлер (Thomas Weiler) за працу “Вогненныя вёскі. Злачынствы вермахта ў Беларусі – справаздачы відавочцаў”, менавіта так гучыць у перакладзе на нямецкую назва кнігі Уладзіміра Калесніка, Янкі Брыля і Алеся Адамовіча “Я з вогненнай вёскі…”. Кніга выйшла па-беларуску 50 гадоў таму і […]
Дыскусія пра спаленыя вёскі і гістарычную памяць
Нядаўна дакументальная кніга аўтарства Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненнай вёскі…” упершыню з’явілася па-нямецку ў перакладзе з беларускай мовы Томаса Вайлера (Thomas Weiler). Цяпер Форум гістарычных даследаванняў Беларусі ладзіць адкрытую дыскусію з назвай “Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці”. У рамках дыскусіі будзе абмяркоўвацца беларуская палітыка памяці […]
Кніга “Я з вогненнай вёскі…” выйшла па-нямецку
Дакументальная кніга аўтарства Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненнай вёскі…” упершыню з’явілася па-нямецку ў перакладзе з беларускай мовы Томаса Вайлера (Thomas Weiler). Нямецкі пераклад кнігі мае назву “Feuerdörfer” (Вогненныя вёскі) і выйшаў з друку ў выдавецтве Aufbau. Кніга можна набыць праз сайт выдавецтва ў дзвюх верскіях: […]
Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля даступны ў кнігарнях
У зборнік “Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля” ўвайшлі творы Талстога, перакладзеныя народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём — прадаўжальнікам гуманістычнай традыцыі ў літаратуры, талстоўцам у маладосці. Укладальнікі Міхась Марчанка і Антон Шустаў падбалі пра тое, каб у кнізе сярод іншага ўпершыню з’явіліся пераклады Янкі Брыля, якія раней нідзе не публікаваліся. […]
“Жменя сонечных промняў” — адкрыццё выставы ў літмузеі
12 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры а 18-й гадзіне пройдзе адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы “Жменя сонечных промняў”. Экспазіцыя прадставіць творчасць сямі пісьменнікаў, чые юбілеі прыпадаюць на 2024 год. А гэта ўгодкі з дня нараджэння: Івана Чыгрынава – 90 год, Артура Вольскага – 100 год, Алеся Савіцкага – 100 год, […]





