У новай серыі “Беларуская класіка” выйшлі творы Янкі Маўра з каментарамі

Выдавецтва “Беларуская навука” запусціла новы праект “Беларуская класіка”. Першай кнігай гэтай серыі сталі “Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні, разделы рамана” Янкі Маўра. Прадмову і каментары да яе падрыхтаваў Валеры Назараў.

“Выбраныя творы” – першае навукова каментаванае выданне творчай спадчыны Янкі Маўра (1883–1971). У кнігу ўвайшлі папулярныя аповесці “Чалавек ідзе”, “Сын вады”, “Палескія рабінзоны”, аўтабіяграфічная аповесць “Шлях з цемры”, апавяданні “Шчасце”, “Завошта?”, “Яно”, “Максімка”, “Драўляная лыжка”, “Падарожжа вакол дома”, а таксама раздзелы няскончанага рамана “Дзяўчына-маці”, другая частка якога публікуецца ўпершыню. Тэксты твораў падрыхтаваны паводле асноўных тэксталагічных прынцыпаў і суправаджаюцца разгорнутымі гісторыка-літаратурным і рэальным каментарыямі.

Кніга налічвае 544 старонкі. Набыць навінку можна ў кнігарні “Акадэмічная кніга” ў Менску.