У адзінаццатым нумары літоўскага літаратурнага часопіса “Metai” выйшаў фрагмент аповесці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” (Ko ieškai, vilke?) у перакладзе на літоўскую мову Юргіты Яспаніце (Jurgita Jasponytė). На сайце часопіса можна азнаёміцца з поўным зместам гэтага і папярэдніх нумароў. Аповесць “Па што ідзеш, воўча?” ужо была перакладзена ці перакладаецца на некалькі […]
Рознае
Вершы Хадановіча да оперы па Караткевічу — перадзамова
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад кнігі вершаў Андрэя Хадановіча паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” да оперы кампазітаркі Вольгі Падгайскай, якая была пастаўлена ў Лондане ў цэнтры мастацтваў Barbican. Кнігу можна перадзамовіць на сайце выдавецтва gutenbergpublisher.eu, а ўпершыню фізічныя асобнікі будуць прэзентаваныя на апошнім этапе фестывалю інтэлектуальнай кнігі […]
Юля Цімафеева ў падкасце “Адкуль бяруцца кнігі”
Госцяй чарговага падкасту “Адкуль бяруцца кнігі”, які выходзіць у межах праекту “Літрадыё” стала паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева. Аўтарка расказвае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць, пра напісанне “Менскага дзённіка” ў пальчатках ангельскай мовы, пра захапленне калажамі ды пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой […]
Варшаўская PRADMOVA пройдзе 15—18 лістапада
15—18 лістапада фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на некалькіх пляцоўках. Фестываль збярэ розных аўтараў і аўтарак, мастачак і мастакоў, даследчыкаў і даследчыц і музыкаў. Месцы правядзення фестывалю: Некаторыя падзеі фестывалю (больш на сайце pradmova.eu): Пятніца, 15 лістапада Фестываль стартуе а 18:00 па пляцоўцы А ўрачыстай цырымоніяй і адкрыццём […]
Даследаванне-фотаальбом пра патоп у Магілёве
Магілёўскі эсэіст, журналіст, пісьменнік Аляксей Бацюкоў выпускае фотаальбом-даследаванне з назвай “Магілёўскае цунамі”. Кніга прысвечаная катастрофе 10 красавіка 1942 году, калі праз абрушэнне дамбы, у Магілёве здарылася паводка на рацэ Дубравенка. Кніга пабачыць свет у выдавецтве “Янушкевіч”. “Тады загінула ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч чалавек, больш за сто дамоў былі […]
Прэмію Гедройця ўручаць у Гданьску
Цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця пройдзе 26 лістапада ў Гданьску (Польшча). Сёлета журы трынаццаты раз вызначыць тры найлепшыя празаічныя кнігі і галоўнага лаўрэата. Апроч таго 25 і 26 лістапада ў Гданьску пройдзе шэраг спадарожных мерапрыемстваў, звязаных з літаратурай. Усе мерапрыемствы пройдуць у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Europejskie Centrum Solidarności, pI. […]
У ЗША адрэстаўравалі фільм “Дзікае паляванне караля Стаха”
У ЗША на Blu-ray выйшла лімітаванае (2500 копій) выданне рэжысёрскай версіі фільма Валерыя Рубінчыка “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча, які ўпершыню пабачыў свет у 1980 годзе. Рэстаўрацыю рабіў Крэйг Роджэрс (Craig Rogers) спецыяльна для кампаніі Deaf Crocodile, якая і выпусціла стужку. “Напалову фольк-хорар, напалову містычная містэрыя, “Кароль Стах” […]
Рэзідэнцыя ў Варшаве для літаратараў з Беларусі і Украіны
Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы. Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы. Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды […]
Пра Слуцк і машыну часу — Аліна Нагорная для дзяцей
Актывістка Аліна Нагорная, аўтарка кнігі “Мова 404”, напісала твор для дзяцей “У Слуцку на машыне часу”, падзялілася аўтарка навіной у фэйсбуку. Гісторыя апавядае пра двух хлопчыкаў, якія вандруюць па Слуцку на машыне часу. У кожным падарожжы іх чакаюць цікавыя прыгоды, вядомыя асобы і інтэрактыўныя заданні. “Гэта мой спосаб абняць горад, […]
На кірмашы ў Катавіцах прэзентуюць беларускага Мілаша
8—10 лістапада ў польскім горадзе Катавіцы пройдзе Кірмаш кнігі, у межах якога ініцыятыва RKNO прэзентуе зборнік выбраных вершаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша “Чалавек шматпавярховы” ў беларускіх перакладах. “Чалавек шматпавярховы” — плён працы беларускіх перакладчыкаў, сярод якіх Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ян Чыквін і Ганна Янкута. Укладальнікам кнігі […]





