Выходзіць арт-кніга “Доўгая дарога дамоў” (Le long chemin du retours). У цэнтры выдання — праект беларускай мастачкі Машы Мроз пра Палессе, над якім яна працавала напрацягу дзесяці гадоў. Прэзентацыі пройдуць 18 снежня ў Парыжы і 20 снежня ў Варшаве.
Маша Мароз напрацягу дзесяці гадоў фатаграфавала і даследавала беларускае Палессе, піша Reform. Вынік гэтай працы аформіўся ў трохмоўную арт-кнігу “Доўгая дарога дамоў” (Le long chemin du retours. Long way home).
Унікальны фотаархіў, які мастачка збірала ў ходзе экспедыцый у рэгіён, падаецца ў сучаным фармаце: візуальныя матэрыялы ў выданні суправаджаюцца філасофскімі, паэтычнымі і гістарычнымі тэкстамі на беларускай, французскай і ангельскай мовах.
Тэкставая частка кнігі належыць куратарцы Ганне Карпенцы, філософу і пісьменніку Ігару Бабкову і гісторыку Валеру Марозу.
“У неймавернай кампаніі […] мы выявілі, сабралі і перанітавалі сэнсы, якія, як нам хочацца верыць, хоць і на імгненне, але здольныя асвятліць шлях у часы густога змроку”, — коратка прэзентавала сваю працу ў інстраграме Маша Мароз.
Выпуск арт-кнігі здзейснены дзякуючы французскай арт-ініцыятыве Les-steppes.
Першая прэзентацыя пройдзе 18 снежня ў 19.00 у Парыжы (Bistrot 61, Rue de l’Oise 3, 76019).
А 20 снежня ў 19.00 у Варшаве адбудзецца другая сустрэча з нагоды выхаду кнігі (Fundacja Kraina, Pulawska 67, Mokotow).
Падчас прэзнтацый кнігу можна будзе купіць.