Рознае

Павел Анціпаў з новым раманам у Вільні

У выдавецтве “Мяне Няма” выйшаў біяграфічны раман Паўла Анціпава “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать”. А 16 студзеня аўтар прэзентуе навінку ў Вільні. Як гаворыцца ў анатацыі, герой кнігі знаходзіць свой стары тэлефон і перачытвае захаваныя смскі. Пра кожную з іх яму ёсць што ўспомніць — можна напісаць цэлы раман. А […]

Пісьменніцкая рэзідэнцыя ў Любляне (падаць заяўку)

У межах вялікай праграмы ЮНЭСКА “Гарады літаратуры” (Cities of Literature), якая абыймае 53 гарады ў 39 краінах, славенская сталіца Любляна запрашае творцаў падаваць заяўкі на адмысловую рэзідэнцыю, паведамляе Sekktor. ▫️ Для каго: замежныя пісьменнікі і пісьменніцы, якія апублікавалі хаця б адну кнігу мастацкай літаратуры (проза, паэзія, драма) і маюць фактычныя […]

Новы містычна-рэалістычны раман Югасі Каляды

У жаночым выдавецтве “Пфляўмбаўм” з друку выйшла навінка — містычна-рэалістычны раман пісьменніцы Югасі Каляды “Перамена месцаў”, якая дэбютавала ў 2005 годзе з кнігай прозы “Галоўная памылка Афанасія”. Кніга ўжо даступная для пакупкі ў Вільні і Варшаве, а таксама праз сайты Knihauka.com і Allegro.pl. Анатацыя: Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, […]

Яшчэ адзін раман Філіпенкі цяпер даступны па-беларуску

Выдавецтва Gutenberg, якое раней анансавала выхад раману Сашы Філіпенкі “Чырвоны крыж” у перакладзе на беларускую мову, апублівакала фота з надрукаванымі кнігамі ў сваім інстаграме. Неўзабаве мае з’явіцца падрабязная інфармацыя, дзе і як купіць пераклад. Сачыце за сацсеткамі і сайтам выдавецтва.

Бахарэвіч выйдзе па-шведску ў перакладзе Эрыксана

Раман Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі” мае выйсці ў перакладзе на шведскую мову ў сакавіку 2025 году. Такой навіной пісьменнік падзяліўся ў Facebook са спасылкай на стакогольмскае выдавецтва Ersatz. Пераклад здзейсніў Стэфан Эрыксан, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі. Анатацыя на сайце выдавецтва сярод іншага апісвае твор Альгерда Бахарэвіча, як псіхалагічны трылер, […]

У Беластоку перавыдаюць Быкава без цэнзуры

Фонд “Камунікат” працягвае перавыдаваць творы Васіля Быкава. Неўзабаве мае выйсці кніга з неадцэнзураванымі аповесцямі “Ліквідацыя” і “Мёртвым не баліць”. Замовіць можна проста цяпер. Упершыню гэтыя аповесці былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014 годзе. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў […]

Навінку пра Бяляцкага выклалі ў вольны доступ (спампаваць)

Новую кнігу “Алесь. За беларускае жыццё…”, прысвечаную Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, якая ў канцы 2024 году выйшла ў Беластоку, цяпер выклалі ў вольны доступ на сайце “Рацыі”. Спампаваць кнігу “Алесь. За беларускае жыццё…” ў PDF змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім з цыклу “Вочы ў вочы”, якія гучалі на беларускім Радыё Рацыя, […]

Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла першая кніга 2025 году. Ёй стаў зборнік вершаў паэткі Марыі Мартысевіч “Хагі Вагі”. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтаркай у 2020—2023 гадах. Мастацкае аздабленне — Кацярына Забела. Нагадаем, што ў выдавецтва hochroth Minsk летась з’явіўся сайт — minsk.hochroth.eu. Цяпер кніжныя навінкі можна будзе купіць непасрэдна праз гэтую […]

100 найлепшых кніг 2024 году: выбар Bellit.info

Сёлета можна і варта працягнуць традыцыю, якую наш сайт запачаткаваў у 2023 годзе: паглядзець на кнігі, пра якія мы пісалі цягам усіх прамінулых дванаццаці месяцаў, і выбраць з іх найлепшыя, знакавыя і проста цікавыя кожнаму чытачу. Усе чытачы розныя, таму мы пастараемся ўлічыць густы адразу некалькіх аўдыторый — і аматараў […]

Новая выдавецкая ініцыятыва збірае сродкі на кнігу Макса Шчура

Новая выдавецкая ініцыятыва SayBeat, створаная ў рамках Studio Magenta (Варшава), абвясціла краўдфандынгавую кампанію на платформе Gronka.org, мэта якой сабраць сродкі на выданне кнігі Макса Шчура “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Навінка ад Макса Шчура ўяўляе сабой кнігу ўспамінаў, белетрызаваную аўтабіяграфію, выданне якой запланаванае на люты наступнага году. Сам аўтар вызначае жанр […]