У выдавецтве “Папуры” выйшла калядная дзіцячая кніга Сібілы Дэлакруа “Снежны сон”. Пераклад з французскай здзейсніла Кацярына Маціеўская. “Снежны сон” — гэта ілюстраваная зімовая гісторыя для дзяцей ад 3 гадоў пра цуды, якія здараюцца, калі ў іх верыш. “Напярэдадні Калядаў маленькая Люсі і яе брат Уліс сумуюць: за акном — ніводнага […]
Навіны
Перадзаказ на гумарыстычнае фэнтэзі Яўгена Папакуля
Выдавецтва Рамана Цымберава анансавала выхад кнігі Яўгена Папакуля “Ордэн шэрай макрыцы”. Цяпер адкрыты перадзаказ на гумарыстычнае фэнтэзі. Сам аўтар падзяліўся ў сацсетках навіной і расказаў, што ідэя кнігі ўзнікла падчас абмеркавання культавых дарк-фэнтэзі фільмаў 80—90-х, менавіта таму “Ордэн шэрай макрыцы” напісаўся як своеасаблівае жартаўлівае пераасэнсаванне жанру фэнтэзі. “Ад самага пачатку […]
Кніга пра антычны юдаізм і габрэяў выйдзе па-беларуску
Выдавец Раман Цымбераў анансаваў выхад беларускамоўнага выдання кнігі Міхала Туваля “Сінагога гігантаў” пры падтрымцы Амбасады Ізраіля у Менску і спадара пасла Цві Міркіна. Пераклад і рэдагаванне — Ганна Дзягель. Пераклад урыўкаў крыніц на старагрэцкай — Лявон Баршчэўскі. Выхад з друку кнігі запланаваны да канца 2026 году. У кнізе “Сінагога гігантаў” апавядаецца пра […]
Дзяржава адмовіла ў падтрымцы часопісу “Вясёлка”
Дзяржаўнага фінансавання на наступны год пазбаўлены дзіцячы часопіс “Вясёлка”, які выдаецца з 1957 году. На сёння гэта ў краіне фактычна адзінае беларускамоўнае дзіцячае выданне для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, піша “Еўрарадыё”. Спіс выданняў, якія атрымаюць дзяржпадтрымку, зацверджаны пастановай Савета міністраў № 685 ад 28 лістапада 2025 году. У пераліку згадваецца 21 […]
Крама OZ.by стала выдавецтвам і шукае аўтараў
Вядомы інтэрнэт-рэсурс і сетка крамаў OZ.by абвясціла пра запуск уласнага выдавецтва, якое ўжо прымае рукапісы. Гэтая ініцыятыва стала магчымай дзякуючы паспяховага супрацоўніцтва з творчым аб’яднаннем “Шуфлядка пісьменніка”, вынікам якога стаўся выхад кніг “(Не)зримая Беларусь” і “Крама Цудаў”. “Цяпер мы імкнемся пашырыць нашыя гарызонты і актыўна развіваць літаратурнае асяроддзе ў Беларусі. […]
Манаграфія Барэйшы пра адзін з найважнейшых скарбаў Беларусі
У выдавецтве “Энэргапрэс” выйшла з друку кніга даследчыка Юрыя Барэйшы “Пра скарб з-пад вёскі Літва, паходжанне і вотчыну Браташычаў-Зяновічаў”, у якой апавядаецца пра адзін з найвялікшых скарбаў Усходняй Еўропы, які быў знойдзены непрафесійнымі археолагамі напачатку 1990-х гадоў каля вёскі Літва пад Маладзечнам. Скарб быў разрабаваны, выратаваць удалося толькі частку — […]
Выйшла новая дзіцячая кніга ад Надзеі Ясмінскай
У выдавецтве “Папуры” выйшла новая кніга Надзеі Ясмінскай “Матулін дзень” з ілюстрацыямі Таццяны Багданавай. Да канца тыдня навінка мае з’явіцца ў фізічных і анлайн-крамах Беларусі, а праз тыдзень яе можна будзе замовіць па ўсім свеце. “Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра — матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а […]
Лістападаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі”: пампуй і чытай
Выйшаў лістападаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць новыя вершы Усевалада Сцебуракі і Аляксея Белага, апавяданні Валера Гапеева і Святланы Явар, а таксама пераклады, навіны літаратуры і многае іншае. Прапануем азнаёміцца са зместам выпуску: АСОБА: Сяргей ЧЫГРЫН — пра аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Кандрата ЛЕЙКУПАМЯЦЬ: апавяданне […]
Навінкі пад ялінку ад выдавецтва “Папуры”
У выдавецтве “Папуры” выйшла адразу некалькі кніжных навінак на беларускай мове. Сярод іх дзве перакладныя дзіцячыя кнігі — “Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу” Шакці Стааль і “Дзяўчынка з Беларусі” Бландзіны Франку, а таксама некалькі перавыданняў. Твор “Дзяўчынка з Беларусі” папулярнай бразільскай пісьменніцы Бландзіны Франку пасля выхаду ў 2024 годзе […]
“Лісабонская ноч” Рэмарка — упершыню па-беларуску
У выдавецтве “Папуры” выйшаў раман нямецкага пісьменніка Эрыха Марыі Рэмарка “Лісабонская ноч” (Die Nacht von Lissabon, 1962). Пераклала выбітны твор на беларускую мову Вольга Гронская. Грунтоўнае выданне ў цвёрдым пераплёце апроч тэксту рамана змяшчае каментары перакладчыцы, а таксама пасляслоўе літаратуразнаўцы Тыльмана Вестфалена (Tilman Westphalen). “Лісабонская ноч” апавядае пра лёс нямецкіх […]





