Выдавец Раман Цымбераў падзяліўся ў сацсетках навіной пра хуткі выхад новай кнігі Паўла Касцюкевіча “Тралейбус №29. Лайфхакі і прароцтвы”. Анонс суправаджае фота сігнальнага асобніка кнігі, аздобленай мастаком Багданам Даўгялам.


Павал Касцюкевіч гэтым разам вяртаецца да кароткай формы і апавядае “падслуханае” ў менскім тралейбусе, які курсуе па маршруце нумар 29. Гумар, абсурд і анекдатычнасць аздобленыя атмасфернымі ілюстрацыямі.

“Калі яны зрабілі мыючы сродак з пахам колы, я маўчала, бо не п’ю колы.
Калі яны выпусцілі асвяжальнік паветра з пахам ванільнага марожанага, я маўчала, бо не люблю ванілі.
Але калі яны зрабілі туалетную паперу з пахам лідскага квасу, я сракай адчула — НІЧОГА СВЯТОГА!”
Самая кароткая ноч з Тралейбусам №29. Павал Касцюкевіч