Выйшла кніга вершаў беларускага паэта, мастака, дызайнера, культуролага Міхала Анемпадыстава “Ці помніш ты”. Кніга, у якую ўключаны амаль усе вершы паэта, была выпушчана да 60-годдзя творцы. Таксама ў зборніку чытачы знойдуць фотаздымкі аўтарства Міхала Анемпадыстава. Кнігу ўжо можна купіць у інтэрнэт-кнігрнях, а таксама афлайн у менскім ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай […]
Навіны
У Салігорску знішчылі вітраж з Францыскам Скарынам
У Салігорску ў школе №3 знішчылі вітраж з Францыскам Скарынам, піша суполка Belarusian Soviet Monumental Art, якая збірае інфармацыю пра манументальнае мастацтва часоў БССР. У Беларусі часам праводзіліся работы па захаванні манументальнага мастацтва, напрыклад, візітныя карткі Менску — мазаікі Кішчанкі і яго вучняў у мікрараёне “Усход” і гасцініцы “Турыст” ужо […]
У красавіку выйдзе кніга Дзяніса Мацешы “Ілюзія”
У красавіку мае выйсці дэбютная кніга паэта і драматурга Дзяніса Мацешы з назвай “Ілюзія”. Кніга змяшчае ў сабе вершы і апавяданні, напісаныя ў 2021—2023 гадах. “Ілюзія — шлях: несканчоны кругазварот уяўных дзеяў, безупынны сон ува сне. Слова здольнае на міг спыніць гэты няўхільны лёт, стварыўшы адбітак у часовай прасторы. Але […]
Зінаіда Бандарына, якая не верыла, што сябры ўраз сталі ворагамі
Ейныя творы хваліў Янка Купала і Максім Гарэцкі, а рукапіс кнігі “згубіла” рэдакцыя, яна ездзіла настаўнічаць у Сібір да беларускіх дзяцей, працавала на кінастудыях і ў тэатрах, не верыла ў контррэвалюцыйнасць беларускіх літаратараў. Пра пакручасты жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы і перакладчыцы Зінаіды Бандарынай расказвае “Салідарнасць”. Зінаіда нарадзілася ў Горадні […]
Кастусю Цвірку — 90 гадоў!
28 сакавіка адзначае 90-гадовы юбілей перакладчык, выдавец, паэт, этнограф, філолаг, кандыдат гістарычных навук Кастусь Цвірка. Заснавальнік і галоўны рэдактар кніжнай серыі “Беларускі Кнігазбор”, якая выходзіць з 1996 года. Кастусь Цвірка нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і […]
Вясной пабачыць свет “Паліяна” Элеанор Портэр
Культавы дзіцячы раман амерыканскай пісьменніцы Элеанор Портэр “Паліяна” напрыканцы вясны мае выйсці па-беларуску. Пераклаў кнігу Франц Корзун, а ілюстрацыі намалявала Дар’я Заяц. Гэта класічная гісторыя пра дзяўчынку на імя Паліяна, якая ўмее радавацца ў любых абставінах і вучыць гэтаму цэлы горад. Паводле кнігі знята некалькі фільмаў, напісана мноства сіквелаў, дагэтуль […]
Новая аўдыякніга: “Доўгая дарога дадому” Быкава
Мемуары славутага беларускага пісьменніка Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”, якія ўпершыню пабачылі свет у 2002 годзе, дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by выйшлі ў аўдыяфармаце. “Доўгая дарога дадому” — гэта апошняя і найбольш спавядальная кніга Васіля Быкава. Яна была напісана на схіле гадоў і на чужыне, калі ішоў апошні акт драмы пісьменніка: у […]
Беларуская літаратура на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы
21 сакавіка афіцыйна пачала працу адна з найвядомейшых падзей у кніжнай і медыя індустрыі Еўропы — Ляйпцыгскі кніжны кірмаш. Беларускія літаратаркі і літаратары, мастачкі, філосафкі, перакладчыцы, музыканты, выдаўцы і выдаўчыні бяруць удзел у форуме, паведамляе Reform. Празаік і паэт Альгерд Бахарэвіч стаў адным са спікераў у дыскусіі «Свабода для Еўропы: […]
11 фільмаў пра паэзію, паэтаў і паэтак
У Міжнародны дзень паэзіі, які адзначаецца ў свеце 21 сакавіка, Bellit.info склаў спіс 11 кінастужак пра паэтак, паэтаў і паэзію. Калі вы пра нешта чуеце ўпершыню, то абавязкова захоўвайце ў закладках, а калі нам не ўдалося вас здзівіць, то проста няхай гэты дзень стане нагодай пераглядзець добры фільм. 1. “Таварыства […]
Анімаваная аўдыякніга для дзяцей і дарослых
Каманда “Кніжнага воза” выдала новую аўдыякнігу для дапытлівых дзяцей і ўдумлівых дарослых – “Пацеркі і кроплі” Надзеі Ясмінскай. Гэтую кнігу можна не проста слухаць у звыклым аўдыяфармаце, але таксама глядзець на YouTube-канале анімаваную версію. Анімацыю паводле арыгінальных ілюстрацый Стасі Сакалоўскай стварыла мастачка Наста Камінская. “Пацеркі і кроплі” – гэта цёплая, […]





