Author: manager

Сяргей Дубавец у аўтарскім падкасце расказвае пра прачытанае ў альманаху “Апостраф”

Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання трэцяга выпуску альманаха “Апостраф”. Развагі пра паэзію Андрэя Хадановіча і Анатоля Івашчанкі, пра дэбют Лесі Стэфаніі-Міхалевіч, пра лёс забытых герояў, мастацкую прозу Валера Гапеева, дзённікі Барыса Пятровіча ды многае іншае. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

Новае выдавецтва Surma першай кнігай выпускае пераклад з літоўскай

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запускае ўласную кніжную марку Surma, пад якой будуць выходзіць кнігі беларускіх і замежных аўтараў. Першай кнігай выдавецтва стаў раман Гінтараса Граяўскаса “Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі”. З літоўскай на беларускую твор пераклала Сабіна Брыло. Герой аповесці Гінтараса Граяўскаса адпраўляецца на пошукі дракона, […]

Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Гавэла

Журы штогадовай прэміі “Парушэнне спакою”, якой ганаруецца адважны пісьменнік у небяспецы, абвесціла кароткі спіс намінантаў, сярод якіх апынуўся адвакат і літаратар Максім Знак. Прэмію арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла, паведамляе Беларускі ПЭН. Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць адважнасць у іншадумстве […]

Перадзамова на кнігу “Вайсковыя могілкі ў Мінску”

Выдавец Раман Цымбераў адкрыў папярэдні заказ на кнігу Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва “Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць”. Пры замове і папярэдняй аплаце да 5 жніўня будзе дзейнічаць зніжка. АНАТАЦЫЯ: Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінску. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. […]

Спрэчка пра цялеснае і духоўнае ў індыйскай “Казцы на вакацыі”

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае дзяліцца “Казкамі на вакацыі” паводле твораў Уладзіміра Дубоўкі. Пятая анімаваная казка ў падарунак школьнікам і іхным бацькам ўжо даступная на YouTube. “Чые рукі прыгажэйшыя” — пераклад індыйскай казкі, які зрабіў беларускі пісьменнік Уладзімір Дубоўка. Гэта гісторыя пра знешнюю і ўнутраную прыгажосць. Пакуль адныя спрачаюцца пра […]

Да выдання рыхтуецца новая кніга для дзяцей — шукаюць спонсараў

Музыка, папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў расказаў у фэйсбуку, што яны з камандай рыхтуюць да выдання новую дзіцячую беларускую кнігу — “Забаўлянкі”. “Забаўлянкі” — гэта яскравая і інтэрактыўная кніга для дзетак і бацькоў. “Амаль усё зроблена, засталося знайсці грошы на афармленне, дызайн і друк. Шукаем спонсараў і інвестараў”, — піша Сяржук Доўгушаў […]

У серыі “Паэты планеты” вышла дзве навінкі

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што два новыя зборнікі з серыі “Паэты планеты” ўжо паступілі ў продаж. Гэта выбранае Лесі Украінкі і “Эпіграмы і афарызмы” Фрыдрыха фон Логау. Афарыстычныя творы нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау (1604—1655) былі напісаны збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе. За сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання […]

Публіцыстычныя творы, што пазмагаюцца за званне найлепшага

Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год — узнагароду, якая ўжо амаль тры дзесяцігоддзі адзначае найлепшыя публіцыстычныя творы. Сёлета ў поўным спісе — 22 пазіцыі: 14 кніг і 8 артыкулаў у медыя, падкастаў, відэа.  Поўны спіс: Сябры Беларускага ПЭНа маглі намінаваць на прэмію не […]

Выйшла 4-я кніга серыі “Традыцыйны светалад беларусаў”

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла навінка — “Традыцыйны светалад беларусаў. Грамадства”. Гэта чацвёртая кніга серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў. Аўтарамі кнігі выступілі Т. В. Валодзіна, І. М. Дубянецкая, М. Б. Завадскі, У. А. Лобач, С. І. Санько, Д. В. Скварчэўскі. За мастацкае афармленне адказваў М.С.Храпавіцкі. У […]

“Камунікат” анансаваў выхад 4-х кніг

Фонд “Камунікат” анасаваў выхад чатырох выданняў, паводле сайта Kamunikat.org, кнігі былі аддадзеныя ў друк. Вершы для дзяцей, палітычны трылер, перавыданне пераможцы Прэміі Гедройця і фрашкі. 1. Новыя фрашкі ад Севярына Квяткоўскага сабраныя ў кнізе “Мы ідзём на марш”. У рэдакцыйнай працы новаадноўленай “Нашай Нівы” Сяргей Дубавец, сярод іншага, прапанаваў словам […]