19 чэрвеня ў Славянскай бібліятэцы у Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі адкрыецца выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава. У эскпазіцыі можна будзе пабачыць рэчы з пражскай кватэры беларускага пісьменніка, ягоныя рукапісы, кнігі і фотаздымкі. Выстава ладзіцца сумесна з Асветніцкім таварыствам “Скарына”. Сярод іншага, экспанатамі з уласнай калекцыі падзяліўся для праекту беларускі […]
Author: manager
Ігар Кулікоў прэзентуе новую кнігу вершаў у Вільні
18 чэрвеня ў Вільні адбудзецца прэзентацыя новай кнігі паэта і перакладчыка Ігара Кулікова “БЯС КРАЙ”, якая нядаўна пабачыла свет у берлінскім выдавецтве hochroth Minsk. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 па сакавік 2024, а таксама жменя ранейшых, але звязаных з рэштаю калі не падзейна, то змястоўна. Прэзентацыя пройдзе […]
Перавыдалі скандальную кнігу Бембеля пра беларускую мову
Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі выпусціла з друку другое выданне кнігі Алега Бембеля “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс”. Новае выданне, якое выходзіць пад рэдакцыяй Наталлі Гардзіенкі, уключае адмысловыя каментары і водгукі тых, хто чытаў гэтую кнігу ў 1980-х. На мяжы 1970—1980-х гадоў супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР […]
Навінка: фотаальбом этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага
Да 140-годдзя з нараджэння Вацлава Ластоўскага Скарынаўская бібліятэка публікуе матэрыялы фотаальбома этнаграфічнай экспедыцыі беларускага дзеяча на Случчыну і Мазыршчыну ў 1928 годзе. Выданне падрыхтавалі сумесна выдавецтва Czabor Publishing і Skaryna Press. У выданні ўпершыню шырокаму колу чытачоў прадстаўляюцца выявы з арыгінальнага альбома экспедыцыі, які захоўваецца ў Бібліятэцы і музеі імя […]
Беларуска-аргентынская паэтка атрымала прэмію за дэбютны раман
Аргентынская паэтка Наталля Літвінава (Natalia Litvinova), якая яшчэ ў дзесяцігадовым узросце разам з сям’ёй з’ехала з Беларусі, атрымала адноўленую летась прэстыжную прэмію Lumen de novela за дэбютны раман “Luciérnaga” (“Светлячок”). Да ўдзелу ў прэміі прымаюцца рукапісы напісаныя жанчынамі на гішпанскай мове з усёй Лацінскай Амерыкі. У 2024 годзе было пададзена […]
“Нататкі таткі” на кракаўскай сцэне
Акторы і акторкі дзіцячага тэатра “Дзеці суседзяў”, які месціцца ў Кракаве, падрыхтавалі спектакль, які складаецца з маленькіх гісторый-эцюдаў на вершы Андрэя Хадановіча з кнігі “Нататкі таткі”. Паказ пройдзе 17 чэрвеня. “Адметнасцю нашай творчасці з’яўляецца паказ пераасэнсаваных намі гісторый, якія цікавыя як маленькаму, так і даросламу гледачу. Гэтым разам мы ўбачым […]
У Нацбібліятэцы ідзе выстава старадрукаў Дома Мамонічаў
З 3 чэрвеня ў музеі кнігі ідзе выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ стагоддзяў. На выставе прадстаўлены старадрукі Дома Мамонічаў канца ХVІ – пачатку ХVІІ ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод экспанатаў – першае выданне тыпаграфіі, сапраўдны шэдэўр кнігадрукавання ХVІ ст. – Евангелле (1575), надрукаванае Пятром Мсціслаўцам, […]
У Беластоку — спектакль паводле “Сумнага супу” Гапеевай
Спектакль паводле дзіцячай кнігі Вольгі Гапеевай “Сумны суп” паставіў тэатр “Прыехалі”. Пастаноўка была задуманая яшчэ ў 2022 годзе, прэм’еру планавалі ў межах Дзён беларускай культуры, тады ж ідэю ўхваліла аўтарка кнігі Вольга Гапеева, але планы прыпыніла вайна ва Украіне. “Пастаноўка ўслед за кнігай нясе каштоўныя думкі пра тое, як важна сябраваць з […]
Выходзіць зборнік вершаў Юлі Цімафеевай па-польску
У канцы чэрвеня ў люблінскай выдавецкай серыі Wschodni Express мае выйсці кніга “Аўтапартрэт у выглядзе костачкі авакада” паэткі Юлі Цімафеевай у польскіх перакладах паэта Богдана Задуры. 30 чэрвеня ў Любліне адбудзецца жывая прэзентацыя зборніка ў межах фестывалю Inne Brzmienia. Гэта другая кніга-білінгва Юлі Цімафеевай, у яе ўвайшлі вершы са зборніка […]
ЕГУ збірае заяўкі на канферэнцыю да 100-годдзя Быкава
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвяшчае збор заявак і дакладаў на міждысцыплінарную канферэнцыю, арганізаваную Лабараторыяй даследаванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва, пад назвай “ЛІНІЯ ФРОНТУ ВАСІЛЯ БЫКАВА: ПАМІЖ ЛІТАРАТУРАЙ І КІНО”. Дэдлайн — 10 ліпеня. Жыццёвы і мастацкі свет выбітнага пісьменніка Васіля Быкава праходзіць па лініі фронту, як асабістага, так і палітычнага. […]