Наступная частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе 14 і 15 кастрычніка, гэтым разам у Вільні (Літва). Усе мерапрыемствы адбудуцца на вуліцы Pylimo, 21 (Павільёнас). ПОЎНАЯ ПРАГРАМА І РАСКЛАД 14-15.10 Свой даробак прэзентуюць некалькі выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў: “Вільма” прадставіць кнігу “Шэпт” Сяргея Лескеця і зборнік паэзіі “Цела мігдалу” Ганны Шакель; Vesna books – […]
Author: manager
135 гадоў Драздовічу адзначаюць выставай у Нацыянальным мастацкім музеі
135 гадоў таму, 13 кастрычніка 1888 у засценку Пунькі на Глыбоччыне нарадзіўся мастак, археолаг, пісьменнік і этнограф Язэп Драздовіч. У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць адмысловая выстава “Космас Язэпа Драздовіча”. Сёння апошні дзень, калі яе можна наведаць (!). У рамках выставы паказаны творы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў […]
Перавыбранае Някляева выйшла ў серыі “Паэты планеты”
У адноўленай фондам Kamunikat.org серыі “Паэты планеты” выйшла чарговая кніга, гэтым разам Уладзіміра Някляева. Уладзімір Някляеў, які нарадзіўся ў 1946 годзе ў Крэве, ёсць безумоўным класікам сучаснай беларускай літаратуры. Ягоныя творы перакладзены на дзясяткі моваў свету. Паэзія Уладзіміра Някляева сугестыўная і мае надзвычайную пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная […]
Тры кніжныя навінкі для дзяцей
Беларускія выдавецтвы працягваюць радаваць чытачоў новымі кнігамі, гэтым разам для дзіцячымі. “Тэхналогія” выпускае вершаваную азбуку, Цымбераў — пераклад са шведскай пра вулкан, а “Папуры” — калядныя гісторыі з французскай. У выдавецтве “Тэхналогія” выходзіць новая кніга Андрэя Скурко “Хачу ўмець чытаць. Вершаваная азбука” з ілюстрацыямі Вольгі Зароўскай. З дапамогай дасціпных вершыкаў […]
Другая кніга з серыі “Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот” ужо ў продажы
Пяць гадоў таму выйшла і амаль адразу распрадалася першая кніга беларускіх літаратурных і гістарычных анекдотаў ад Сяргей Шапрана. Цяпер можна набыць другую частку збору. Тады і цяпер галоўныя персанажы — асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні: Алесь Адамовіч, Заір Азгур, Максім Багдановіч, Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Васіль Быкаў, […]
“Народная аўдыякніга” — кожны ахвотны можа паўдзельнічаць у запісе
Ініцыятыва Audiobooks.by сумесна з выдавецтвам Skaryna Press вяртаюцца да праекта “Народная аўдыякніга”, які мае на мэце залучыць у агучванне чарговай кнігі новых людзей. Аўтары праекту задаюцца пытаннем, “чаму традыцыйна лічыцца, што беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і прыроды, а хутчэй бездапаможная і стэрыльная ў апісанні цялеснасці, сэксуальнасці і інтымнасці?” […]
Прэмію “Гліняны Вялес” атрымала паэтка Наста Кудасава
У межах варшаўскай часткі фестывалю “Прадмова”, які завяршыўся 9 кастрычніка, была ўручаная прэмія “Гліняны Вялес”. Узнагароду атрымала паэтка Наста Кудасава за новую кнігу “Побач”. “Гліняны Вялес” — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны […]
Кульбак вяртаецца ў Вільню — сустрэча з перакладчыкам Сяргеем Шупам
12 кастрычніка ў 19:00 у Вільні ў культурнай прасторы Create Culture на вул. Кармелітаў, 5 адбудзецца сустрэча з Сяргеем Шупам, перакладчыкам і даследчыкам творчасці Мойшэ Кульбака. Мойшэ Кульбак ці не найвядомейшы ў свеце пісьменнік Беларусі міжваеннага перыяду, які пісаў на ідышы. У 1923—1928 гадах ён жыў у Вільні менавіта ў […]
Аўтарскі вечар Змітра Бартосіка пройдзе ў Вільні
13 кастрычніка ў Вільні пройдзе аўтарскі вечар барда, журналіста і пісьменніка Змітра Бартосіка пад назвай “Смяяцца, плакаць і спяваць”. Публіку чакае вясёлы шансон 90-х гадоў. Шансон у добрым сэнсе гэтага слова. Віленскія балады. Чытанне непрыдуманых анекдотаў з жыцця, якія ўвайшлі ў творы пісьменніка. А таксама песні Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджавы […]
Стаў вядомы кароткі спіс Прэміі Гедройця
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця абвесціла кароткі спіс намінантаў на галоўную ўзнагароду. У яго традыцыйна ўвайшло шэсць кніг, выдадзеных у папярэдні год.





