“Новая зямля” як аповед пра страчаны рай — выпуск падкасту “Спіс на лета”

У новым выпуску літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра паэмы Якуба Коласа і спрабуюць разабрацца, чаму “Новая зямля” і “Сымон-музыка” зрабіліся культавымі і важнымі творамі беларускай літаратуры.

“Новая зямля” — гэта паэма, у якой Якуб Колас апісвае гарманічнае прыгожае жыццё і стварае Беларусь, у якой хочацца быць і атрымліваць асалоду ад працы і існавання ў гэтым свеце. Гэта беларуская кніжка, з якой пра нас даведаюцца іншапланетнікі, ода кожнай травінцы і кожнаму возеру, вяртанне ў свет дзяцінства і аповед пра страчаны рай.

Другая паэма, пра якую Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч размаўляюць у гэтым выпуску, — “Сымон-музыка”. Гэта казка пра дарогу мастака і пра мастацтва як выратаванне, якая выцягвае самога Коласа з дэпрэсіі і нібы скончваецца добра, але толькі ў трэцяй рэдакцыі.

Таксама можна слухаць на іншых пляцоўках:

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify

Раней выходзілі выпускі:
1. Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра
2. Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры
3. Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап
5. Максім Багдановіч як самы любімы паэт