Новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by прысвечаны “самаму любімаму беларускаму паэту” — Максіму Багдановічу. З класічнымі беларускімі літаратарамі і іхнымі творамі разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч.
Максім Багдановіч на дзіва блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Гэта культавы творца, які натхніў наступнае пакаленне “Узвышша”, аўтар першых верлібраў і трыялетаў, “Пагоні” і ціхіх імпрэсіяністычных вершаў, а таксама перакладчык Верлена і Гарацыя.
Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра жыццё Максіма Багдановіча, чытаюць шмат добрай паэзіі і задаюцца пытаннем, чаму паэт хацеў навучыць нас, а Поль Верлен — французскіх дзяцей.