У канцы чэрвеня ў люблінскай выдавецкай серыі Wschodni Express мае выйсці кніга “Аўтапартрэт у выглядзе костачкі авакада” паэткі Юлі Цімафеевай у польскіх перакладах паэта Богдана Задуры. 30 чэрвеня ў Любліне адбудзецца жывая прэзентацыя зборніка ў межах фестывалю Inne Brzmienia.
Гэта другая кніга-білінгва Юлі Цімафеевай, у яе ўвайшлі вершы са зборніка паэткі “Воўчыя ягады”, а таксама новыя тэксты, якія раней не друкаваліся.
“За пераклад вялікі дзякуй знанаму польскаму паэту Богдану Задуру, за рэдактуру Андрыю Савянцу (Andrij Saweneć) і Барташу Войціку (Bartosz Wójcik), за вокладку Эвеліне Крушэўскай (Ewelina Kruszewska) і, вядома, за працу ўсёй камандзе Warsztaty Kultury”, — піша з нагоды выхаду кнігі ў фэйсбуку аўтарка.