У выдавецтве “Полацкія лабірынты” выйшла з друку дапоўненае перавыданне кнігі палітвязня Максіма Знака. Акрамя ўласна “Зэкамерону” (шэрагу дакументальных апавяданняў) у кнігу ўвайшлі гутаркі і вершы аўтара.
Першы наклад кнігі разышоўся хутка, таму выдаўцы вырашылі як перавыдаць. Старт продажаў пачнецца 25 траўня ў межах Варшаўскага кніжнага кірмашу на стэндзе незалежных беларускіх выдаўцоў у 14:00.
З поўнай праграмай стэнда “Вольная Беларусь” (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN) можна азнаёміцца тут.
фота з facebook.com