23—26 траўня ў Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах кірмаша будзе працаваць стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў “Вольная Беларусь” (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN), паведамляе арганізатар стэнда Інстытут беларускай кнігі.
На стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтваў SkarynaPress, Chabor, hochroth Minsk, Miane Niama, “Янушкевіч”, Słowianka, Полацкія лабірынты, Fundacja Kamunikat.org, Gutenberg Publisher і іншых.
Праграма мерапрыемстваў на стэндзе:
23.05, чацвер
– 10.00 – 11.00 Вітаўт Мартыненка, кніга-фотаальбом “Прадмовы й Пасьляслоўі” (выдадзена фірмай VJN OÜ). Старт продажаў.
– 16.30 – 17.20 Раман Абрамчук “Вершы для храмаў, сіза, ічу” (выдавецтва hochroth Minsk Дзмітрыя Строцава) Старт продажаў. Сустрэча з аўтарам, аўтограф-сесія.
24.05, пятніца
– 12.00 Старт продажаў “Ззяння” Стывена Кінга з аўтограф-сесіяй перакладчыцы Насты Карнацкай (выдавецтва “Янушкевіч”)
– 13.00 – 13.50 Аляксандр Лукашук “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”, аўтограф-сесія. Падчас сустрэчы будзе магчымасць атрымаць кнігу за ахвяраванне для Людзей слова ў турме.
– 16.00 – 17.00 Аўтограф-сесія Лявона Вольскага, ілюстратара кнігі Альгерда Бахарэвіча “Капітан Лятучая Рыба” (выдавецтва “Янушкевіч”)
– 17.30 – 18.20 Сустрэча і аўтограф-сесія з аўтаркай Янай Вольскай і ілюстратарам Лявонам Вольскім, “Ашуканкі” (выдавецтва Słowianka)
25.05, субота
– 12.00 -12.50 аўтограф-сесія з Воляй Кузьміч, ілюстратаркай кнігі “Стукі-грукі, што за гукі” Андрэя Скурко (выдавецтва Gutenberg Publisher)
-13.00 – 13.50 Старт продажаў кнігі Сашы Гук “Соня, стой!” (выдавецтва Gutenberg Publisher)
-14.00 – 14.50 Максім Знак “Зэкамерон. Вершы. Гутаркі”. Старт продажаў (выдавецтва “Полацкія лабірынты”)
-15.00 – 15.50 Аўтограф-сесія з Уладзімірам Арловым (Fundacja Kamunikat.org)
-16.00 – 16.50 Аўтограф-сесія з Алесем Аркушам (Fundacja Kamunikat.org)
-17.00 – 17.50 Аўтограф-сесія са Змітром Бартосікам (Fundacja Kamunikat.org)
З поўнай праграмай Варшаўскага кірмашу можна азнаёміцца на афіцыйным сайце мерапрыемства.
Уваход вольны