Выдавецтва “Папуры” анансавала выхад з друку рамана Эрнэста Хэмінгуэя “Бывай, зброя”. Гэта першы пераклад твора з ангельскай мовы на беларускую, які здзейсніў Сяржук Мядзведзеў.
“Бывай, зброя” (A Farewell to Arms) — адзін з самых вядомых твораў Эрнэста Хэмінгуэя ўпершыню быў апублікаваны ў 1929 годзе. Раман апавядае пра кааханне, выбар, чалавечнасць і цану пачуццяў у звар’яцелым свеце.
Дзеянне разгортваецца падчас Першай сусветнай вайны ў Італіі. Галоўны герой, амерыканец Фрэдэрык Генры, служыць у санітарных войсках і паступова на ўласным досведзе пераконваецца ў бесчалавечнасці і бессэнсоўнасці вайны.
Кнігу неўзабаве можна будзе набыць у кнігарнях у Менску, а таксама замовіць праз маркетплэйсы.






