Конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, арганізаваны камандай фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачаў новы сезон у ліпені, анансаваўшы збор заявак. Цяпер тэрмін прыёма заявак працягнулі на тыдзень да 10-га жніўня.
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
– творы для дзяцей і падлеткаў (паэзія, проза, навукова-папулярныя, янг-эдалт і г.д.);
– нон-фікшн (біяграфіі дзеячаў культуры, навукі, палітыкі і інш., мемуары, кнігі рэпартажаў, кнігі пра падарожжы, аўтафікшн і г.д.);
– масавыя жанры (дэтэктыў, трылер, хорар, фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, меладрама і г.д.)
Падаваць заяўкі могуць як сталыя аўтаркі і аўтары, гэтак і дэбютанткі і дэбютанты. Абмежаванняў для ўдзельніц і ўдзельнікаў конкурсу паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і пад. няма.
Прызам для пераможцаў будзе выданне рукапісаў папяровай кнігай. Кнігі будуць выдавацца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць гугл-форму.
Таксама варта азнаёміцца з Рэгламентам конкурсу.







