Перадзаказ на беларускі пераклад рамана Рэя Брэдберы

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад рамана Рэя Брэдберы “Віно з дзьмухаўцоў” у перакладзе на беларускую мову. Да 20 ліпеня кнігу можна заказаць па спецыяльнай цане, а старт продажаў — 23 ліпеня.

“Віно з дзьмухаўцоў” Рэя Брэдберы вяртае нас у дзяцінства, калі лета падавалася бясконцым. У цэнтры сюжэту — дванаццацігадовы Даглас Сполдынг, які жыве ў ціхім гарадку Грынтаўн. Праз прызму дзіцячага ўспрымання звычайныя летнія будні ператвараюцца ў чараду дзіўных адкрыццяў, прыгод і першых важных жыццёвых урокаў. Галоўным сімвалам становіцца дзядулева віно з дзьмухаўцоў — своеасаблівая капсула часу, што захоўвае сонечныя дні. Гэты залацісты напой зберагае пахі, гукі і эмоцыі лета, каб саграваць душу халоднай зімой.

Рэдактарка перакладу — Кацярына Маціеўская, афармленне — Таццяна Шустава.