Выдавецтва Rozum.Media, што месціцца ў Познані, выпусціла першую частку накладу новай кнігі Макса Шчура “Разьюшанасьць і любоў. Успаміны кліматычнага актывіста”. Як гаворыць аўтар, гэты твор ёсць вольным працягам 900-старонкавых успамінаў “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”.
Пры адсутнасці грантаў і часу на творчасць кніга ўзнікла паводле ўзору “У дарозе” Керуака — спосабам ліхаманкавай фіксацыі вольнай плыні маўлення, з кароткімі перапынкамі на сон і іншыя рытуалы, на працягу 13 дзён студзеня 2026 году.
Плынь думак аўтара нясе, як горная рака, — праз хваляванні 2019–2020 гадоў, ад адной рэвалюцыі да другой. Аўтар успамінаў не застаўся ўбаку ад усеагульнага варушняку, ачоленага Грэтай Тунбэрг, і з галавою кінуўся ў вір кліматычнага актывізму. Каб у верасьні 2020 году хваля беларускіх падзей зноў вынесла яго ў рэальнасць, разам з выгараннем і дэпрэсіяй. Як усё пачыналася і чым скончылася? І ці скончылася ўвогуле? Што будзе далей? Адказы — у новай кнізе Макса Шчура.
Кнігу ўжо можна купіць у шэрагу кнігарняў, а таксама замовіць асобнік па Print-on-Demand.


Макс Шчур напісаў цэлы шэраг белетрыстычных кніг: гэта раманы "Там, дзе нас няма", "Завяршыць гештальт" і "Кінараман", зборнікі аповедаў "Ліст, знойдзены на папялішчы" і "Галасы", аповесці "Газэтчык" і "Упырхлікі". Не адмаўляючыся ад сваёй папярэдняй літаратурнай творчасці, аўтар ужо некалькі гадоў выпрабоўвае іншыя спосабы выказвання, пазбаўленыя, наколькі магчыма, агульнапрынятых канвенцый і бліжэйшыя да нон-фікшн і эсэістыкі. Часта называе цяперашнюю дзейнасць "антылітаратурай".






