Tag: Rozum.Media

Выходзіць сатырычная аповесць пра краіну Белагрусць

Выдавецтва RozUM media выдае кнігу Змітра Бурбуця “… Ў ЛОБ. Пранізьлівая гісторыя змаганьня ў 7 ½ частках”, якая чытаецца як самастойны твор, але больш раскрываецца ў звязцы з першай кнігай цыклу — п’есай “Крыптаствалы”. Другая кніга эмігранта з Беларусі развівае прыдуманы ім Сусвет пад назвай #Белагрусць, занураючы чытача ў сатыру і абсурд. […]

Вячка Красулін з гурта “Кашлаты Вох” выдае кнігу

Выдавецтва RozUM media анансавала выхад кнігі тэкстаў і вершаў музыкі і паэта Вячкі Красуліна “Празь нішто ў нікуды”. У зборніку чытачы знойдуць тэксты, напісаныя аўтарам з 2008 па 2026 год. “Песні для музычнага праекту “Кашлаты Вох” і вершы, што нараджаліся ў менскім метро, віленскіх барах, кватэрах, на прыродзе, у розных […]

Пачаўся збор на кнігу вершаў і карцін Наталкі Хвоі

На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka пачаўся збор на выданне кнігі паэзіі беларускай аўтаркі, паэткі і мастачкі Наталкі Хвоі (Наталлі Бордак). Кніга “Тры кроплі” складаецца з трох тэматычных раздзелаў, а таксама з вершаў, напісаных у розныя гады, і карцін, якія працягваюць паэтычныя вобразы. Праект аб’ядноўвае беларускую паэзію і візуальнае мастацтва, пераважна экспрэсіўнае, […]

Выйшла філасофская казка Марыі Навасельскай

Выдавецтва RozUM Media публікуе першую кнігу з серыі філасофскіх казак Марыі Навасельскай “Твой Анёл”. У серыі “На парозе” агулам мае выйсці чатыры гісторыі пра сяброўства і адзіноту, смеласьць і дабрыню, веру і любоў. Пра тое, як нават самы маленькі ўчынак можа змяніць цэлы свет. А ўжо цяпер кніга з поўнакаляровымі […]

Па-беларуску выйшла кніга вершаваных афарызмаў Буды

Выдавецтва Rozum.Media паведаміла пра выхад першага беларускага выдання зборніка вершаваных афарызмаў “Дгаммапада”, аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку будызму Буду Шак’ямуні. На беларускую мову кнігу пераклаў паэт і будыст Макс Шчур паводле даслоўнага ангельскага падрадкоўніка з граматычным разборам арыгіналу, даступнага анлайн у NTU Digital Library of Buddhist Studies. “Дгаммапада”, напісаная на мове […]

22 траўня ў Познані абмяркуюць навінкі ад Rozum.Media і Skaryna Press

У выдавецтве Rozum.Media выйшаў пераклад на беларускую “Успамінаў Францішка Міцкевіча”, а ў Skaryna Press — “Беларускія галасы з Познані” Паўла Залескага. Абедзве кнігі прэзентуюць у Познані 22 траўня на сустрэчы пра памяць і час, пра страты і надзею, пра людзей і словы, якія працягваюць жыць. “Успаміны Францішка Міцкевіча” — гэта […]

Макс Шчур напісаў успаміны кліматычнага актывіста — навінка

Выдавецтва Rozum.Media, што месціцца ў Познані, выпусціла першую частку накладу новай кнігі Макса Шчура “Разьюшанасьць і любоў. Успаміны кліматычнага актывіста”. Як гаворыць аўтар, гэты твор ёсць вольным працягам 900-старонкавых успамінаў “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Пры адсутнасці грантаў і часу на творчасць кніга ўзнікла паводле ўзору “У дарозе” Керуака — спосабам […]