Выдавецтва Skaryna Press у супрацы з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане выпускае факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш “Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945—1947”.
Рукапіс, які ўласна і захоўваецца ў Лонданскім беларускі музеі, быў падрыхтаваны да друку цэлай камандай: укладальнікам Ігарам Івановым, рэдактаркай Янінай Лаўнік, моўнымі кансультанткамі Аленай Іваноўскай і Сятланай Лясовіч, а таксама дызайнерам Сяргеем Шабохіным.




Упершыню вершы з гэтага рукапісу былі падрыхтаваныя да друку і выдадзеныя асобнай кнігай з прадмовай на ангельскай мове прафесарам Арнольдам Макмілінам ў 1992 годзе.
Новае выданне суправаджае ўступнае слова Таццяны Астроўскай “Ларыса Геніюш і гісторыя беларускага самвыдаву”, а таксама перадрук прадмовы Арнольда Макміліна да першага выдання 1992 году і прадмова Яніны Лаўнік да другога выдання з разгорнутым моўным каментаром.






Уступнае слова і прадмовы да абодвух выданняў друкуюцца на беларускай і ангельскай мовах, пасля ідзе частка з расчытанымі і надрукаванымі вершамі, а пасля гэтага ўласна факсіміле рукапіснага зборніка паэткі.
Кніга неўзабаве будзе даступная для пакупкі, перадусім праз сайт выдавецтва “Скарына”.






