Tag: выдавецтва Скарына

22 траўня ў Познані абмяркуюць навінкі ад Rozum.Media і Skaryna Press

У выдавецтве Rozum.Media выйшаў пераклад на беларускую “Успамінаў Францішка Міцкевіча”, а ў Skaryna Press — “Беларускія галасы з Познані” Паўла Залескага. Абедзве кнігі прэзентуюць у Познані 22 траўня на сустрэчы пра памяць і час, пра страты і надзею, пра людзей і словы, якія працягваюць жыць. “Успаміны Францішка Міцкевіча” — гэта […]

Выходзіць з друку факсіміле рукапіснага зборніка Геніюш

Выдавецтва Skaryna Press у супрацы з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане выпускае факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш “Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945—1947”. Рукапіс, які ўласна і захоўваецца ў Лонданскім беларускі музеі, быў падрыхтаваны да друку цэлай камандай: укладальнікам Ігарам Івановым, рэдактаркай Янінай Лаўнік, моўнымі кансультанткамі […]

Успаміны слыннай вільнянкі Галіны Войцік выходзяць адной кнігай

Выдавецтва “Скарына” запачаткавала “Віленскую серыю”, у якой плануе выдаваць творы віленскіх беларускіх аўтараў як мінулага, так і цяперашняга часу. Першая кніга серыі — “Там, дзе мяне няма” — успаміны слыннай вільнянкі, германісткі, перакладчыцы і грамадскай дзяячкі Галіны Войцік. Усё жыццё Галіна Войцік (1927–2007) як даследніца рыхтавала кнігі і праграмы пра […]

Skaryna Press выдасць славуты раман “Партрэт Дорыяна Грэя”

Выдавецтва “Скарына” анансавала выхад перакладу рамана Оскара Уайльда “Партрэт Дорыяна Грэя”. Цяпер скончаная рэдактура, а кніга мае выйсці з друку ў пачатку лета. “Па-беларуску гэты класічны тэкст яшчэ ніколі не выходзіў. Пераклад зроблены паводле безцэнзурнай версіі, якая па-ангельску была апублікавана толькі ў 2011 годзе. Каб ажыццявіць выданне, нам патрэбная дапамога — […]

Дакументальная проза Ганны Комар выйшла па-ангельску

Выдавецтва Skaryna Press выпусціла пераклад на ангельскую мову дакументальнай прозы Ганны Комар “When I’m Out of Here: Staying Human in a Dictator’s Jail“ (“Калі я выйду на волю”). У кнізе апісваецца дзевяць дзён, якія паэтка прабыла ў зняволенні ў 2020 годзе. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазнаў […]

Francois LOCHON / Contributor / Getty Images

Аповесць Сімоны дэ Бавуар выйдзе па-беларуску

Сёлета спаўняецца 40 гадоў з дня смерці Сімоны дэ Бавуар — філасафіні, якая змяніла ўяўленьне пра ролю жанчыны ў свеце. І толькі цяпер яе ключавыя тэксты пачынаюць выходзіць па-беларуску — разам з кнігай, што спрабуе асэнсаваць яе ўплыў у беларускім кантэксце, піша Уладзіслаў Гарбацкі на “Новым часе”. 9 красавіка — […]

Выйшаў пераклад эсэ Сартра “Экзістэнцыялізм – гэта гуманізм“

У серыі эсэ выдавецтва Skaryna Press выйшаў славуты тэкст французскага мысляра Жана-Поля Сартра “Экзістэнцыялізм — гэта гуманізм”. Пераклад на беларускую здзейсніў Уладзіслаў Гарбацкі. Жан-Поль Сартр (1905–1980) — філосаф-экзыстэнцыяліст, пісьменнік, драматург, крытык. Адзін з самых вядомых і ўплывовых мысляроў XX стагоддзя. Тэарэтык атэісцкага экзістэнцыялізму. Галоўныя экзістэнцыялісцкія тэзы Ж.-П. Сартр выклаў у філасофскіх эсэ L’Être et le […]

Выходзіць пераклад з нямецкай паэзіі Анны Мендлік

На Міжнародным паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе ў Варшаве, 15 лютага выдавецтва Skaryna Press прадставіць зборнік вершаў сучаснай нямецкай паэткі Анны Юліян Мендлік. Для зборніка выбраныя вершы з ейных трох кніг: “Між траскатлівых кропак“, “Дваістыя выявы“ і “Плэйбокс Пандоры“, — пераклаў Ігар Крэбс, падзяліліся навіной у выдавецтве. […]

Гапеева ўклала і пераклала анталогію нерыфмаванай паэзіі для дзяцей

Выдавецтва Skaryna Press анансавала выхад незвычайнай кнігі для дзяцей — анталогія нерыфмаванай паэзіі “На пухнатых лапках”, укладальніцай, перакладчыцай і ілюстратаркай якой выступіла Вольга Гапеева. Кніга мае выйсці 27-га лістапада, але сігнальныя асобнікі можна будзе пагартаць на фестывалі “Прадмова” ў Варшаве. У кнігу ўвайшлі пераклады твораў розных часоў з ангельскай, японскай, […]

Выйшаў зборнік артыкулаў пра Вацлава Ластоўскага і дыскурс 1920-х

Выдавецтва Skaryna Press выдала матэрыялы міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Вацлаву Ластоўскаму, якая праходзіла ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане ў 2023 годзе. Том мае назву — “Новым імкненьням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў”. Постаць Вацлава Ластоўскага — палімата-самавука, сапраўднага пачынальніка, які закладаў новыя формы і падыходы ў […]