У красавіку выйдзе “Выбранае” Кастуся Езавітава

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў супрацы з выдавецтвам Фонда “Камунікат” анасаваў выхад першага выдання з новай кніжнай серыі “Спадчына БНР”. Серыю распачынае “Выбранае” Кастуся Езавітава.

Грунтоўнае выданне ёсць плёнам працы трох укладальнікаў: Наталлі Гардзіенкі, якая і падзялілася навіной, Юрыя Грыбоўскага і Лявона Юрэвіча.

Паводле анатацыі, кніга складаецца з біяграфіі Кастуся Езавітава — дзеяча Рады БНР, стваральніка яе дыпламатычных місіяў у розных краінах, арганізатара беларускага жыцця ў Латвіі, выдаўца й публіцыста, а таксама найважнейшых ягоных аўтарскіх тэкстаў, успамінаў, даследаванняў, вершаў, нарысаў, ліставання ды іншага. Некаторыя дакументы публікуецца ўпершыню.

Папяровыя асобнікі з’явяцца ў Беластоку ў сярэдзіне красавіка, кнігу можна замовіць проста цяпер праз сайт Kamunikat.shop.