16 сакавіка, у дзень народзінаў Міхала Анемпадыстава, мастака, дызайнера, паэта, культурнага дзеяча і патрона прэміі за нейлепшы дызайн кніжнай вокладкі, быў абвешчаны збор заявак на ўдзел у конкурсе.
Заснаваная ў 2019 годзе, прэмія адзначае найлепшыя прыклады кніжнага дызайну і падтрымлівае традыцыю ўганаравання і прасоўвання беларускіх выданняў.
Каб падаць заяўку трэба запоўніць адмысловую гугл-форму. Заявіць кнігу на прэмію могуць дызайнеры, пісьменнікі, сябры журы, арганізатары прэміі, выдавецтвы.
Дэдлайн: да 29 сакавіка 2026 году (да 23:59 беларускага часу).
Арганізатары (Беларускі ПЭН і фонд Open Culture.) просяць удзельніка з Беларусі выкарыстоўваць опцыю зашыфраванага ўдзелу (ні вашае імя, ні твор не будуць згадвацца публічна).
Больш падрабязна пра прэмію і ўмовы чытайце на сайце penbelarus.org.






