Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” чытае кнігу “Форма прысутнасці. Дваццаць размоваў пра кніжную вокладку” і разважае над тым, наколькі вокладка мае супадаць, адлюстроўваць, дапаўняць змест кнігі. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. “Форма прысутнасці“ — гэтае вялікафарматнае ілюстраванае выданьне з прадуманым дызайнам […]
Tag: Міхал Анемпадыстаў
20 размоў пра кніжную вокладку – навінка па слядах Прэміі Анемпадыстава
Па слядах Прэміі Анемпадыстава, якой штогод адзначаецца найлепшы кніжны дызайн, выйшла кніга “Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку”. Навінка выйшла ў выдавецтве “Połackija Łabirynty” і прысвечана візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць. У кнізе – вокладкі, гісторыі, кантэксты і ўвесь той працэс, які робіць беларускую […]
Прыём заявак на прэмію за найлепшы дызайн вокладкі
16 сакавіка, у дзень народзінаў Міхала Анемпадыстава, мастака, дызайнера, паэта, культурнага дзеяча і патрона прэміі за нейлепшы дызайн кніжнай вокладкі, быў абвешчаны збор заявак на ўдзел у конкурсе. Заснаваная ў 2019 годзе, прэмія адзначае найлепшыя прыклады кніжнага дызайну і падтрымлівае традыцыю ўганаравання і прасоўвання беларускіх выданняў. Каб падаць заяўку трэба […]
Выйшла кніга вершаў Анемпадыстава — ёсць раней недрукаваныя
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава “Каб быць бліжэй да зорак”, у якую ўвайшлі творы, якія раней не друкаваліся. Міхал Анемпадыстаў (1964 — 2018) — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва: плакатыст, дызайнер, фотамастак, аўтар шматлікіх паэтычных твораў. З 1990-х быў адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Быў […]
Усе вершы Анемпадыстава пад адной вокладкай
Выйшла кніга вершаў беларускага паэта, мастака, дызайнера, культуролага Міхала Анемпадыстава “Ці помніш ты”. Кніга, у якую ўключаны амаль усе вершы паэта, была выпушчана да 60-годдзя творцы. Таксама ў зборніку чытачы знойдуць фотаздымкі аўтарства Міхала Анемпадыстава. Кнігу ўжо можна купіць у інтэрнэт-кнігрнях, а таксама афлайн у менскім ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай […]





