У новым беларускім выдавецтве “Дыграф” выйшла новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава з назвай “Каляндар на імгненне”. Кнігу ўжо можна набыць у Менску, а таксама замовіць з дастаўкай у Варшаву і Вільню.
Як гаворыцца ў анатацыі, адметнасць зборніка — спалучэнне канкрэтнай “каляндарнай” вобразнасці і своеасаблівай пазачасавасці зместу, у якім на першым плане — філасофскае асэнсаванне творчасці як спосабу быцця і быцця як творчасці.
Таксама на кнігу з’явіўся разгорнуты водгук на сайце “Новыя беларускія кнігі”.
Зборнік “Каляндар на імгненне” прадаецца ў краме цэнтры Менску: ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16. Магчыма кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 10 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.






