Выйшаў з друку чарговы — васямнаццаты— нумар альманаха літаратараў Берасцейшчыны “Жырандоля” (2025). У грунтоўным 200-старонкавым выданні публікуюцца новыя творы сучасных пісьменнікаў, успаміны і найлепшае з мінулых гадоў.
Рубрыка “Паэзія” прадстаўлена вершамі Мікалая Аляксандрава, Аляксея Белага, Уладзіміра Глазава, Васіля Дэбіша, Уладзіміра Лебедзева, Генадзя Мішчука, Наталлі Несцярук, Сцяпана Нефідовіча, Аляксандра Рызо, Уладзіміра Турава.
У раздзеле “Проза” апублікаваныя Галіна Гедзік, Вадзім Жылко, Ірына Урапава, Генадзь Мішчук, Ігар Сідарук, Паўлюк Сокал, Людміла Хмялеўская.
У рубрыцы “Памяць” — творы і згадкі пра Віктара Вабішчэвіча (1960— 2025), Уладзімір Дзямешку (1920—2002), Міхася Рудкоўскага, Кастуся Жмінько (1941—2015), Алеся Каско (1915—2017), Валянціну Куксу (1951—2014), Міколу Ільючыка (1966—2025), Івана Белага (1948—2000).
Не пакінуць абыякавымі чытачоў і традыцыйныя раздзелы “Рэха Пеамогі”, “Юбіляры”, “Для дзетак-малалетак”, “Усміхнемся”, “Крытыка і Краязнаўства”, і “Нашы новыя выданні”.






