У Беларусі перавыдадуць “Фаўста” Гётэ

Выдавецтва “Папуры” працягвае радаваць чытачоў і следам за шэрагам важных твораў сусветнай літаратуры, такіх як “Калевала” і “Уладар” Мак’явэлі, анансуе выхад перавыдання “Фаўста” Ё.-В. Гётэ ў перакладзе Васіля Сёмухі.

Васіль Сёмуха (18 студзеня 1936 года — 3 лютага 2019 года) — беларускі перакладчык з нямецкай, польскай, гішпанскай, украінскай, латышскай і іншых моў. Адна з ягоных фундаментальных прац — поўны пераклад Бібліі на беларускую мову, над якім ён працаваў 14 гадоў. Іншыя знакавыя пераклады: паэма “Фаўст” Гётэ, творы Гесэ, Клаўса Мана, Гамбровіча, Рыльке, Тувіма і многіх іншых.