Выйшаў пераклад займальнага дзіцячага дэтэктыву

Выдавецтва “Папуры” выдала пераклад дзіцячага дэтэктыву брытанскай пісьменніцы Блайтан Энід “Таямніца пажару ў катэджы”. Гэта першая з пятнаццаці кніг серыі з “The Five Find-Outers“, якая выходзіла з 1943 па 1961 год.

Анатацыя:

Адным цёплым і цёмным красавіцкім вечарам у маленькай вёсачцы Петэрсвуд адбыўся няшчасны выпадак – згарэў катэдж містара Хіка. Ці гэта зусім не няшчасны выпадак, а самае сапраўднае злачынства? Каму быў выгадны гэты пажар? Хто мог жадаць зла містару Хіку? Праблема ў тым, што такіх падазраваных аж занадта шмат!

Пяцёра шукальнікаў і сабака адважна бяруцца за расследаванне, нягледзячы на ўсе перашкоды ды строгую забарону непрыязнага Прэчадсюля… 

Набыць кнігу можна ў кнігарнях Менску, а таксама праз сайты Kniger.by і Oz.by.