Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад кнігі “Дзённік 2021–2022”, у якой ананімная аўтарка робіць стэнаграму пачуццяў і намагаецца жыць жыццё пасля 2020-га, але не можа гэтага (з)рабіць.
Боль, любоў, надзея, трывожнасць, з’ехаць, застацца, сябры, адзінота, мары, (не)бяспека, кава на гаўбцы, грукат у дзверы… “Пакуль на волі, пакуль не затрымалі”
Чытаць цяжка, але не чытаць не выпадае.




“Дзённік” — гэта хронікі псіхалагічнай ломкі краіны. Час перакуленых лёсаў і выпаленых пачуццяў нараджае адмысловую літаратуру, нязручную і трывожную. Тут аўтарскае становіцца агульным. Таму без імя, пра ўсіх ад першай асобы.
“Вельмі цяжка пісаць — усё, ступар. Дадае бессэнсоўнасці наш актуальны кантэкст — здаецца, што пісаць больш ні пра што нельга. Як быццам бы ты здраджваеш, калі працягваеш жыць і пісаць нейкія адарваныя ад нашай сітуацыі рэчы. Але як уплесці гэты гвалт і тэрор у сваю паўсядзённасць?“
Замовіць кнігу можна праз сайт выдавецтва “Мяне Няма” — mnnm.store.
Выданне падрыхтавана ў межах акцыі “33 кнігі для іншай Беларусі” і выдаецца пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ.