Літаратурная рэзідэнцыя ў Швейцарыі — падаць заяўку

Фонд Яна Міхальскага, размешчаны ля падножжа швейцарскіх гор Юра ў швейцарскай вёсцы Манрышэ, запрашае падаваць заяўкі на рэзідэнцыю для літаратараў і літаратарак, паведамляе Беларускі ПЭН.

Праграма адкрытая для ўсіх творцаў, што працуюць з любымі відамі слоўнай творчасці і любымі мовамі, але прыярытэт надаецца пісьменніцам і пісьменнікам, а таксама перакладчыцам і перакладчыкам.

Умовы: пражыванне ў адным з шасці дамкоў-кают з выглядам на Жэнеўскае возера і Альпы, стыпендыя 400 швейцарскіх франкаў на тыдзень, аплата дарогі, сняданак і абед, электраровары, доступ да бібліятэкі.

Працягласць: ад двух тыдняў да трох месяцаў у 2026 годзе.

Асобны фокус: “nature writing” (пра прыроду і экалогію).

Дэдлайн: 27 жніўня.
Падаць заяўку можна па спасылцы fondation-janmichalski.com

Загалоўнае фота: Leo Fabrizio