Tag: стыпендыі

Рэзідэнцыя для літаратараў у аўстрыйскім Грацы

Kulturvermittlung Steiermark, які дзейнічае ў горадзе Грац (Аўстрыя), запрашае падавацца на рэзідэнцыю Graz City Writer 2025–2026 для літаратараў і літаратарак, паведамляе Сектар. Штогадовая рэзідэнцыя ад Града Грац і International House of Authors Graz — магчымасць жыць і працаваць у горадзе без фінансавага ціску.Прапануецца: Дэдлайн падачы заяўкі — 31 сакавіка.Даведацца больш […]

Літаратурная рэзідэнцыя ў Тарту — падаць заяўку

У межах праграмы UNESCO City of Literature 2025 — абвешчаны адкрыты набор заявак для літаратараў на рэзідэнцыю ў Тарту (Эстонія), піша Беларускі ПЭН. Хто можа падавацца: пісьменнікі і пісьменніцы з мінімум адной апублікаванай кнігай, сцэнаром ці перакладчыкі і перакладчыцы, якія працуюць з эстонскай мовай (мінімум адзін пераклад у даробку). Валоданне […]

Беларусы сярод стыпендыятаў прэзідэнта Беластока

У спіс 30 стыпендыятаў прэзідэнта горада Беластока (Польшча) у галіне мастацкай творчасці трапілі беларусы — прадстаўнікі беларускай меншасці Падляшша і дыяспары, пра гэта расказалі на старонцы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Такім чынам, на ўзбагачэнне літаратурнай і інтэлектуальнай прасторы ў 2025 годзе будуць працаваць: аўтарка кніг “Бежанства 1915 года: забытыя […]

Пісьменніцкая рэзідэнцыя ў Любляне (падаць заяўку)

У межах вялікай праграмы ЮНЭСКА “Гарады літаратуры” (Cities of Literature), якая абыймае 53 гарады ў 39 краінах, славенская сталіца Любляна запрашае творцаў падаваць заяўкі на адмысловую рэзідэнцыю, паведамляе Sekktor. ▫️ Для каго: замежныя пісьменнікі і пісьменніцы, якія апублікавалі хаця б адну кнігу мастацкай літаратуры (проза, паэзія, драма) і маюць фактычныя […]

Літаратурная рэзідэнцыя ў Аргентыне (падаць заяўку)

Музей лацінаамерыканскага мастацтва ў Буэнас-Айрэсе запрашае пісьменікаў папрацаваць у Аргентыне. Цягам 5 тыдняў у 2025 годзе аўтары атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з культурай аргентынскага горада і наведаць культурныя мерапрыемствы, паведамляе sekktor. Таксама запланаваны публічныя сустрэчы з рзідэнтамі. Патрабаванні да заяўнікаў: Арганізатары прапануюць: Дэдлайн падачы заяўкі — 13 снежня.Падаць заяўку праз сайт […]

Рэзідэнцыя ў Варшаве для літаратараў з Беларусі і Украіны

Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы. Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы. Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды […]

Ідзе набор на стыпендыю па перакладзе нямецкай літаратуры

Фонд С. Фішэра традыцыйна вылучае стыпендыі перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры з краін Паўднёва-Усходняй Еўропы і Турцыі. Некалькі гадоў таму праграма была адкрыта і для беларускай, польскай і ўкраінскай супольнасці перакладчыкаў. Арганізатары прапануюць стыпендыю каля 2000 EUR / месяц (*памер стыпендыі па інфармацыі за 2023 год). Стыпендыяты будуць месяц працаваць у Literarisches […]