У выдавецте “Папуры” выйшла кніга зборнік апавяданняў удзельніц таварыства беларускіх фантастаў “Шуфлядка пісьменніка” з назвай “(Ня)чысты Мінск”. Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў – пятнаццаць розных сусветаў.
Усе апавяданні так ці інакш звязаныя з Менскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Менскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з’явамі… Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікі, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.
Упершыню кніга выйшла на расейскай мове і стала надзвычай папулярнай.
Аўтары: Кацярына Гліністая, Алёна Кучынская, Настасся Гарбачова, Аляксандра Гарачка, Ія Палікарпава-Гілевіч, Кацярына Стрынгель, Ганна Асокіна, Віка Малікава, Ануша Захарэвіч, Кацярына Тэн, Таццяна Блохіна, Мар’яна Дуброўская, Алеся Лісоўская, Ніка Айкан, Яўгенія Ляхавец.
Пераклад з расейскай мовы зрабілі: Ірына Зінкевіч, Паліна Грыб, Яна Уладыка і Наталля Давыдоўская.
За ілюстрацыі і вокладку адказвала Ганна Дзюкава.

А 28 траўня ў Менску адбудзецца прэзентацыя збоніка “(Ня)чысты Мінск”, дзе можна будзе сустрэцца з аўтаркамі таварыства беларускіх фантастаў “Шуфлядка Пісьменніка”.
У праграме абяцаюць містучную атмасферу і знаёмства з таямніцамі сталіцы, батлейку “Дом з марамі”, музычнага госця, розыгрыш прызоў і аўтограф-сэсію з аўтаркамі кнігі і прагляд фільму “Чорны замак”
Месца: кінатэатр Піянер, Менск, вуліца Энгельса, 20
Час: 28 траўня (серада), 19:00
Уваход: 12 руб, абавязковая рэгістрацыя па спасылцы
Купіць кнігу можна ў менскай кнігарні “Параграф 45” і на сайце Oz.by.