Рэзідэнцыя ў Варшаве для літаратараў з Беларусі і Украіны

Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы.

Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы.

Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды Украіны, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

• у іх ёсць хаця б адна кніга, зборнік вершаў альбо пераклад, выдадзеныя ў друку, або хаця б адзін драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры;
•  яны могуць камунікаваць на англійскай ці польскай мовах;
•  у гэты момант працуюць над літаратурным праектам.

Тэрмін рэзідэнцыі ад 2 да 8 тыдняў. 

Дэдлайн:  18 лістапада
Абвяшчэнне вынікаў: 4 снежня
Час працы рэзідэнцыі: студзень-чэрвень 2025 году

Даведацца падрабязней пра ўмовы і падаць заяўку на ўдзел можна на афіцыйным сайце SDK.