YouTube-канал “Бэйбус” сумесна з Gutenberg Publisher і “Кніжным возам” пачаў выпускаць мультывершы паводле дзіцячай паэзіі Андрэя Скурко. На канале ўжо з’явіўся першы эпізод з меркаваных шаснаццаці.
“Серыя мультвершаў Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»! Вас чакаюць гісторыі пра розныя жывыя машынкі і яго выпрабаванні. Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца! Карацей, будзе весела!” — гаворыцца ў паведамленні ад “Бэйбуса”.
Ілюстрацыі і анімацыя зрабіла мастачка Воля Кузьміч. Агучка ад “Кніжнага воза” (акторы Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз). Музыкай Наталлі Бібікавай.