Tag: Андрэй Скурко

Сямейны беларуска-літоўскі фэст з літсцэнай — у Вільні

20 чэрвеня ў Вільні у прасторы Sodas2123 пройдзе сямейны беларуска-літоўскі інтэграцыйны фестываль “Пад чароўным дрэвам”. Адной з ключавых кропак фестывалю стане літаратурная пляцоўка з удзелам беларускіх і літоўскіх пісьменніц, пісьменнікаў ды мастачак, якія працуюць на ніве дзіцячай літаратуры. Такім чынам, госці літаратурнай пляцоўкі: Ганна Янкута – пісьменніца, паэтка, перакладчыца. Аўтарка […]

Выходзіць фантастычная ірландская гісторыя ў перакладзе Скурко

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад дзіцячай кнігі ірландскай аўтаркі Эрыкі Макган “Табіта Плімтак жыве на самым краі свету”. Фантастычную гісторыю пераклаў Андрэй Скурко. Кніга апавядае пра тое, як капрызлівыя сваякі выпраўляюць дзяўчынку Табіта штодзень уніз па скале па ежу і іншыя патрэбныя рэчы. Але тая гэтым не пераймаецца: у пячорах-кішэньках […]

Дзеці ў Літве стварылі двухмоўную кнігу з гульнямі

Віленская школа “Стэмбрыдж” заснавала ўласнае выдавецтва Stembridge Books і ўжо выпусціла некалькі кніг. У канцы 2025 году выйшла з друку беларуска-літоўская кніга “Ха-Хэй-Хо: 22 вясёлыя гульні / linksmi žaidimai”, у стварэнні якой ўдзельнічалі вучні 2-га класу. “Ха-Хэй-Хо: 22 вясёлыя гульні” — гэта запрашэнне ў свет гульняў, дзе пануюць смех, радасць […]

Кніжка для дзяцей, якую можна чытаць у вадзе

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла адмысловая кніга для самых маленькіх “Бобрык, які любіць ваду” — кніжка-цацка, з якой можна купацца. Верш напісаў Андрэй Скурко, а прыдумала гісторыю і праілюстравала Дарына Харытончык. “Бобрык, які любіць ваду” — кароткая мілая гісторыя пра зубастага бобрыка і яго сяброў бусліка і выдру, якія бавяцца […]

Выйшлі першыя 3 кнігі незвычайнай дзіцячай серыі

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшлі першыя тры кнігі амбіцыйнай дзіцячай серыі “Чытаю сабе сам”, на якую збіралі сродкі гуртам праз краўдфандынгавую кампанію. “Кожны выпуск серыі складаецца з трох кніг розных узроўняў складанасці: чытаем па словах, па сказах, па абзацах. Аднак ад звыклых чытанак пасля буквара яны розняцца самастойнасцю твораў: гэта […]

Запускаюць новую серыю дзіцячых кніг — краўдфандынг

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала запуск у 2025 годзе новай серыі для дзяцей “Чытаю сабе сам”. З гэтай нагоды адкрыты збор сродкаў на беларускай краўдфандынгавай платформе Gronka.org. Выхад першых кніг серыі чакаецца ў студзені. Паводле выдавецтва, серыя стваралася для дзяцей, якія толькі пачынаюць чытаць. Усяго мяркуецца выпускасць 3 узроўні кніжак: для […]

Беларуская праграма на кірмашы гістарычнай кнігі

З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы будуць мець асобны стэнд, які арганізаваў Цэнтр беларускай салідарнасці. Кірмаш праходзіць у самым сэрцы Варшавы – Каралеўскім замку (plac Zamkowy, 4). Час працы: 10:00–18:00. Час творчых сустрэч і прэзентацый кніг (будзе […]

Зборнік казак ад выдавецтва Gutenberg (перадзамова)

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала і адкрыла перадзамову на новую кнігу — “Залатое зерне: казкі” Мечыслава Яна Супрона. Зборнік уключае дзесяць беларускіх аўтарскіх казак пра дабрыню, працавітасць, ветлівасць, кемлівасць і міласэрнасць. Аўтар ілюстрацый сам пісьменнік, а рэдактар — Андрэй Скурко. У прадмове да кнігі аўтар піша: “Зборнік казак, які вы трымаеце […]

Мультывершы для дзяцей ад Скурко і канала “Бэйбус”

YouTube-канал “Бэйбус” сумесна з Gutenberg Publisher і “Кніжным возам” пачаў выпускаць мультывершы паводле дзіцячай паэзіі Андрэя Скурко. На канале ўжо з’явіўся першы эпізод з меркаваных шаснаццаці. “Серыя мультвершаў Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»! Вас чакаюць гісторыі пра розныя жывыя машынкі і яго выпрабаванні. Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца […]

Стартуе продаж кнігі вершаў пра інструменты ад Андрэя Скурко 

Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў польскім Кракаве, паведаміла пра прыбыццё з друкарні накладу новай кнігі. А гэта значыць, як і планавалася, продаж стартуе з 1 траўня. Гаворка пра кніжку-кардонку для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай “Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты”. Кніжка складаецца з 12 гісторый […]