Выйшаў з друку сёмы выпуск альманаха “Апостраф”. На старонках грунтоўнага выдання чытачы знойдуць паэзію Людмілы Хейдаравай, Андрэя Хадановіча, Дар’і Ліс, апавяданні Змітра Вішнёва і Алеся Вешторта, урыўкі прозы Уладзіміра Някляева і Віктара Казька, а таксама пераклады, эсэ, нататкі Адама Глобуса пра мастацтва і многае іншае. Альманах неўзабаве можна будзе набыць […]
Month: Лістапад, 2026
Беларуская літаратура ў аўдыяфармаце — чатыры навінкі
Цягам восені розныя ініцыятывы выклалі ў агульны доступ шэраг аўдыякніг: ад класікі беларускай літаратуры да ўспамінаў літкрытыка Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі ў БССР. На YouTube-канале“Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, які займаецца агучкай твораў пісьменнікаў 20—30-х гадоў, выйша апавяданне Міхася Чарота “Бацюшка”. “Можа, у гэтым апавяданні Міхась Чарот сказаў болей, чым збіраўся? Імаверна, […]
Новыя выпускі падкастаў пра кнігі і літаратуру
Bellit.info сабраў спіс новых выпускаў літаратурных і кніжных падкастаў. Перадусім гаворка пра падкасты “Спіс на лета”, “Кніжныя размовы”, Bellit Насты Карнацкай і інклюзіўную перадачу ад Музея Максіма Багдановіча. Распачаў другі сезон падкаст “Спіс на лета”. У першым выпуску выкладчыца і філалагіня Марына Казлоўская і паэтка і арт-менеджэрка Дар’я Бялькевіч размаўляюць […]
Выйшла кніга “Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязняў”
У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшала новая кніга псіхалагіні Вольгі Вялічкі “Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязняў”. Гэтым разам суразмоўніцамі аўтаркі сталі жанчыны, чые мужы трапілі за краты за свае перакананні. Некаторыя з гераінь выступаюць пад уласным імем, іншыя схаваныя за псеўданімамі. Іх гісторыі паказваюць цэлы пласт невідочных цяжкасцяў, выпрабаванняў і душэўнага […]
Перавыдалі знакаміты раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам”
Выдавецтва “Папуры” перавыдала класічны раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” у перакладзе Анатоля Бутэвіча. У творы ўзнімаюцца тэмы маральнай адказнасці і ўмення чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, вернасці роднай зямлі і бацькоўскаму дому, кахання і праблемы пакаленняў. “Маладая шляхцянка Юстына жыве ў маёнтку свайго дзядзькі, заможнага […]
Журы падвяло вынікі конкурсу “Экслібрыс”
Паводле рашэння журы пераможцай штогадовага літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага сёлета да 150-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) становіцца Маргарыта Ёхансан (за найлепшы твор у жанры аўтарскай казкі). Паводле ўмоваў конкурсу твор Маргарыты Ёхансан выйдзе асобнай кнігай. Творы іншых адзначаных журы ўдзельнікаў Валянціна Вяркеева (за найлепшы празаічны твор) і Алены Варанец (за найлепшую […]





