Выдавецтва “Папуры” анансавала выхад цэлага шэрагу навінк, сярод якіх перавыданне дзвюх кнігі аўтара гістарычных твораў Кастуся Тарасава. У зборнік “На вайне” ўвайшла аднайменная аповесць і літаратурна-гістарычныя эсэ. Твор “На вайне” прысвечаны падзеям крывавага патопу сярэдзіны XVII стагоддзя, калі Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва. “Скарбы князёў Радзівілаў, альбо обер-аўдытарская праверка […]
Month: Лістапад, 2026
Кніга Алега Мінкіна папоўніла серыю “Брукаванка”
Выданне кнігі “Мова, на якой я гаварыў…” Алега Мінкіна ў серыі беларускай паэзіі “Брукаванка” можна назваць своеасаблівым падсумаваннем і адначасова лагічным завяршэннем пэўнага этапу ў фармаванні гэтай кніжнай калекцыі. Зборнік не проста папаўняе серыю яшчэ адным імем. Ён надае ёй дадатковае вымярэнне, бо Алег Мінкін для аўтараў “Брукаванкі” — не […]
hochroth Minsk выдаў зборнік таямнічага арцікмацыка
Кніга “дваццаць пяць” сталася восьмым выданнем берлінскага выдавецтва за 2026 год. “Восьмая, але пакуль не апошняя”, — падкрэслівае выдавец Дзмітрый Строцаў. То бок да новага года з’явіцца штосьці яшчэ. Тг-акаўнт выдавецтва “Памежжа” апублікаваў прадмову да кнігі аўтарства Евы Арловай: “Трымаючы ў руках паэтычную кнігу, чакаеш ад яе або натхнення і […]
“Літвіны” – новая кніга драматычных паэм Уладзіміра Някляева
Зборнік выпусціла ў свет ўроцлаўскае Wydawnictwo KEW. “Літвіны” – з усіх новых кніг найчаканая. Гэта даніна маёй павагі і любові крэўнаму Крэву, маім дзядам і далёкім маім продкам Магерам, што былі ўдзельнікамі апісаных у кнізе падзей. Гэта родныя мае людзі, што дало мне права падаваць тыя падзеі не як гістарычныя […]
Дубавец чытае анталогію эсэ пра суседзяў “Іду да вас, людзі” ад выдавецтва “Пфляўмбаўм” — падкаст
У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае анталогію эсэ пра суседзяў “Іду да вас, людзі”, якая выйшла ў жаночым выдавецтве “Пфляўмбаўм”. Кніга складаецца з васямнаццаці эсэ з розным бачаннем і прачытаннем панятку “суседства” ад аўтарак рознага веку па абодва бакі беларускай мяжы. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама […]
Выйшаў смелы дэбютны зборнік паэткі Вікці Удовінай
У выдавецтве Skaryna Press выходзіць дэбютны паэтычны зборнік Вікці Удовінай “Угрунь”, які можна разглядаць, як вялікі вітраж, выпісаны з дапамогай самых розных фармальных прыёмаў, — касмалагічны і эсхаталагічны адначасова. “Эксперыментальная, завумная і стылёвая кніга пра гісторыю еўрапейскага мыслення і трансфармацыі індывідкі першай паловы 2020-х, створаная даследніцай Сярэднявечча. У ёй абсалютна […]
“Аўтапартрэт з Беларуссю і без” — кніга гутарак з людзьмі аднаго пакалення
7 лістапада ў Гданьску прайшла прэзентацыя навінкі выдавецтва Sviedki — “Аўтапартрэт з Беларуссю і без”, кнігі, якая працягвае серыю “Голас пакалення свабоды”. Гэтым разам чытачоў чакаюць шэсць гутарак з людзьмі аднаго пакалення пра жыццё ў савецкай і незалежнай Беларусі, асабісты выбар, мову, культуру, гісторыю і досвед свабоды. Герояў кнігі аб’ядноўвае […]
Выходзіць новы пераклад рамана “Бывай, зброя” Хэмінгуэя
Выдавецтва “Папуры” анансавала выхад з друку рамана Эрнэста Хэмінгуэя “Бывай, зброя”. Гэта новы пераклад твора з ангельскай мовы на беларускую, які здзейсніў Сяржук Мядзведзеў. “Бывай, зброя” (A Farewell to Arms) — адзін з самых вядомых твораў Эрнэста Хэмінгуэя ўпершыню быў апублікаваны ў 1929 годзе. Раман апавядае пра кааханне, выбар, чалавечнасць і […]
У Гданьску назвалі лаўрэатаў Прэміі Гедройця 2026
7 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску былі абвешчаныя пераможцы 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Журы прысудзіла першае і другое месцы творам, якія ўдзельнічалі ў конкурсе ў зашыфраваным выглядзе. Трэцюю прэмію атрымаў Арцём Шуканаў. Першае месца атрымала кніга, аўтару якой давялося прыдумаць для ўдзелу псеўданім Аляксандр Касцюковіч і […]
Выйшаў пераклад рамана Рэмарка “У неба няма ўлюбёнцаў”
Выдавецтва “Папуры” працягвае выдаваць творы Эрыха Марыі Рэмарка ў перакладзе на беларускай мове. Раней выходзілі “Лісабонская ноч”, “Тры таварышы”, “На Заходім фронце без перамен” і “Трыумфальная арка”, а надоечы пабачыў свет раман “У неба няма ўлюбёнцаў”. “Вядомы аўтагоншчык Клерфэ прыязджае ў швейцарскі санаторый «Бэла віста», каб наведаць былога напарніка, які […]





