Month: красавік, 2026

Дубавец пра кнігу Насты Кудасавай і феномен “голай рыбы” ў беларускай культуры — падкаст

У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае пра культурнае і творчае нахабства і ўпэўненасць — ад “безагляднасці” паэткі Насты Кудасавай праз “нагласць” дэтэктываў на трасянцы Камілы Цень да абсурднай няўрымслівасці адраджальнікаў “Нашай Нівы”. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. 24 красавіка ў […]

Выходзіць антыўтапічны дэтэктыў “Норадрэналін” — перадзаказ

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад антыўтапічнага раману Яўгена Анашкіна “Норадрэналін”. Цяпер кнігу можна перадзамовіць па больш выгаднай цане праз сайт выдавецтва. Выхад твору пра адну з магчымых будучыняў чалавецтва, непазбежнасць наступстваў і адказнасць чакаецца 20 траўня. У пераліку жанраў першай кнігі (з пяці меркаваных) называюцца антыўтопія, дэтэктыў, псіхалогія, трылер і […]

Выйшаў дэбютны раман Тэклі Мандрык пра эмігрантаў на Падляшшы

У Польшчы ў выдавецтве “PaparaćNiaKvietka” выйшаў з друку дэбютны раман Тэклі Мандрык “Прытулак”. Маладая аўтарка ўзяла псеўданім ў памяць аб сваёй бабулі. Анатацыя: “Палітычныя ўцекачы Ліда і Уладзь Сцешыкі ўвесну 2022 году набываюць на Падляшшы вясковую хату ў знікаючай вёсцы Кірункі. Але ж пачуццё дома і бяспекі цягнецца для беларусаў […]

“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай новы нумар

Выйшаў красавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№4, 2026). У выпуску чытачы знойдуць прозу Максіма Жука і Уладзіміра Васько, паэзію Альжбеты Кеда і Міколы Канановіча, эсэ Дануты Бічэль і Платона Станкевіча, а таксама крытыку на новыя беларускія кнігі і многае іншае. Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску: ЭСЭ: Данута БІЧЭЛЬ пра пісьменніцу Лідзію ЯЛОЎЧЫК і […]

Выйшла дзіцячая кніга пра прыгоды лісы-кілбасы

У выдавецтве “Папуры” выйшла кніга Дар’і Мандзік пра “Прыгоды ў зачараваным замку”. Казка апавядае гісторыю пра гнуткую і гарэзлівую лісу-кілбасу. Ліса-кілбаса, памаранчавая авантурыстка і адарвірог, выпадкова трапіла ў зачараваны замак і знайшла прыгоды на свой доўгі нос. Што рабіць, калі аказваешся ў цёмным калодзежы? Чаму каменныя тролі любяць смарагды? Чаго […]

Глобус напісаў кнігу “Зоркі” пра майстроў культуры

Выйшла з друку кніга Адама Глобуса “Зоркі. Словы пра майстроў культуры”, якая складаецца з сціслых, часам афарыстычных эсэ пра лёсы вядомых творчых асобаў ад Купалы і Басё да Ван Гога і Барткевіча. Героі кнігі “Зоркі” Адама Глобуса — паэты, мастакі і акцёры. Кожны з іх варты асобнай манаграфіі, але аўтар […]

Варшаўскі ўніверсітэт выпусціў зборнік даследаванняў па дэкаланізацыі

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выпусціла калектыўную манаграфію “Białoruś oczami młodych. Studia nad dekolonizacją” (“Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі”) пад рэдакцыяй прафесара Андрэя Масквіна. Да ўдзелу ў шматаўтарскай манаграфіі былі запрошаны маладыя даследчыкі: студэнты і аспіранты кафедры беларусістыкі, дактаранты з Доктарскай школы гуманітарных навук Варшаўскага ўніверсітэта і Доктарскай школы ў […]

Сяргей Дубавец занураецца ва ўспаміны пра Гомель разам з кнігай Лэслі Найфа

У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае аўтабіяграфічную прозу вядомага гомельскага рок-музыкі Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) “Яблык у валізцы” і сам занураецца ва ўспаміны пра Гомель і часы зараджэння нефармальнай беларушчыны. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Аўтабіяграфічную прозу чытаеш звычайна […]

Хадановіч прачытае аўтарскі курс пра паэзію

Ініцыятыва “Годна” абвесціла запуск аўтарскага курсу Андрэя Хадановіча пра беларускую паэзію як частку сусветнай лірыкі — і пра сусветную культуру ў беларускай паэзіі. Назва цыклу лекцый-заняткаў “Таварыства жывых паэтаў і паэтак”. Агулам курс складаецца з 10 анлайн сустрэчаў з наступнымі тэмамі: Пачатак курсу 13 траўня. Кошт удзелу — 59 еўра. […]

Беластоцкі Цэнтр беларускай культуры прэзентуе кнігі ў Варшаве

26 красавіка 2026 году ў 17:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (вул. Фоксаль 11) адбудзецца прэзентацыя выдавецкай дзейнасці Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Сярод гасцей Анэта Прымак-Онішк, Міхал Геніюш, Алесь Зарэмбюк ды Ілона Карпюк. Падзея стане магчымасцю пазнаёміцца з выданнямі Цэнтра, што паспелі выйсці з моманту яго заснавання ў […]