Беластоцкі Цэнтр беларускай культуры прэзентуе кнігі ў Варшаве

26 красавіка 2026 году ў 17:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (вул. Фоксаль 11) адбудзецца прэзентацыя выдавецкай дзейнасці Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Сярод гасцей Анэта Прымак-Онішк, Міхал Геніюш, Алесь Зарэмбюк ды Ілона Карпюк.

Падзея стане магчымасцю пазнаёміцца з выданнямі Цэнтра, што паспелі выйсці з моманту яго заснавання ў 2024 годзе. За гэты час сфармавалася калекцыя кніг, у якой прадстаўлены рэпартажныя і гістарычныя тэксты, мастацкая літаратура. Кнігі выходзяць на беларускай і польскай мовах і адлюстроўваюць досвед, памяць і сучаснасць беларускай меншасці ў Польшчы, і таксама шырэй – культурны кантэкст польска-беларускага памежжа.

Сустрэча будзе мець фармат адкрытай размовы пра кнігі і іх значэнне. У ёй возьмуць удзел:

  • Анэта Прымака-Онішк, журналістка і пісьменніца, аўтарка кніг “Bieżeństwo 1915” i “Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia”
  • Міхал Геніюш, унук Ларысы Геніюш
  • Алесь Зарэмбюк, старшыня Беларускага дому ў Варшаве і нашчадак адных з герояў кнігі Сяргея Чыгрына “Przesiedleńcy czy uchodźcy?”

Сустрэчу правядзе Ілона Карпюк, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Асноўнай мовай размовы будзе беларуская з магчымасцю перакладу на польскую.

Дата: 26 красавіка 2026
Час: 17:00
Месца: Музей вольнай Беларусі, вул. Фоксаль 11, Варшава
Уваход вольны

Падчас мерапрыемства, дзякуючы супрацоўніцтву з Фондам “Камунікат”, можна будзе купіць выданні Цэнтра, апублікаваныя да гэтага часу:

  • Міхал Андрасюк “Żubr i inne opowiadania” (2024);
  • Каталог да выставы “Strój” Кацярыны Ваданосавай (2024);
  • “Między wczoraj a jutro. Twórczość mieszkańców Gminy Dubicze Cerkiewne” (2024);
  • Уладзімер Арлоў “Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi” (2024);
  • Ларыса Геніюш “Птушкі бяз гнёздаў. Успаміны” (2025, на польскай і беларускай мовах);
  • “Руіны Беларусі” (2025);
  • Жэня Мартынюк “Князева Гара” (2025);
  • Ганна Кандрацюк “Проста з Любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці” (2025);
  • Сяргей Чыгрын “Przesiedleńcy czy uchodźcy? O Białorusinach przesiedlonych z Polski do Białorusi w latach 1944–1948” (2025);
  • Ежы Хмялеўскі “Wierszalin 2.0. Historia, którą należało napisać od nowa” (2026);
  • Уладзімір Някляеў “Святая крыніца” (2026, на польскай і беларускай мовах) – найноўшае выданне Цэнтра.